Грудная клетка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Грудная клетка
Выява
Анатамічная лакалізацыя торакс[d]
Артэрыяльнае кровазабеспячэнне subclavian artery[d] і міжраберныя артэрыі[d]
Венозны адток subclavian vein[d] і intercostal veins[d]
Злучаецца з
3D model
Код NCI Thesaurus C0222762
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Грудная клетка, грудзі (лац.: Thorax) — адна з частак тулава. Утвараецца грудзінай, рэбрамі, пазваночнікам, а таксама мышцамі. Грудная клетка змяшчае ў сабе грудную поласць (Cavum thoracis), а таксама з-за выгнутасці дыяфрагмы верхнюю частку брушной поласці. Умацаваная ўнутры і звонку на грудной клетцы дыхальная мускулатура забяспечвае дыханне ў сухапутных пазваночных.

Грудная клетка па форме з’яўляецца конусам. Мае дзве адтуліны (апертуры) — верхнюю і ніжнюю. Верхняя адтуліна абмежаваная ззаду целам I груднога пазванка, з бакоў — першымі рэбрамі, спераду дзяржальняй грудзіны. Праз яе ў вобласць шыі выступае вярхушка лёгкага, а таксама праходзяць стрававод, трахея, сасуды і нервы. Ніжняя адтуліна большая за верхнюю, яна абмежаваная целам XII груднога пазванка, XI і XII рэбрамі і реберными дугамі, мечападобным адгалінаваннем і закрываецца дыяфрагмай.

Грудная клетка чалавека некалькі сціснутая, яе пярэднезадні памер значна меншы за папярочны. Форма грудной клеткі залежыць ад полу, целаскладу, фізічнага развіцця і ўзросту.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]