Гуга Калантай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гуга Калантай
польск.: Hugo Kołłątaj
Гуга Калантай
Гуга Калантай
Герб «Котвіца»
Герб «Котвіца»
рэферэндар вялікі духоўны літоўскі
18 мая 1787 — май 1791
Папярэднік Павел Ксаверый Бжастоўскі
Пераемнік Андрэй Валовіч
падканцлер каронны[d]
17 мая 1791 — 11 мая 1793
Папярэднік Мацей Гжэгаж Гарныш[d]
Пераемнік Войцех Скаршэўскі[d]

Нараджэнне 1 верасня 1750(1750-09-01)
Смерць 28 лютага 1812(1812-02-28) (61 год)
Месца пахавання
Род Калантаі
Бацька Антоні Калантай
Маці Марыяна Мяжэнская
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень доктар багаслоўя[d]
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Станіслава
Ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гуга Калантай (польск.: Hugo Kołłątaj; 1 красавіка 1750, в. Вялікія Дэдэркалы, цяпер у Шумскім раёне Цярнопальскай вобласці, Украіна — 28 лютага 1812) — палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, філосаф, педагог, публіцыст.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з шляхецкага роду Калантаяў. Вучыўся ў Кракаўскім універсітэце, у Італіі (1772—1774 гг.). Доктар філасофіі і тэалогіі. З 1774 г. канонік кракаўскі. Актыўны дзеяч Адукацыйнай камісіі. Распрацаваў план развіцця адукацыі ў Рэчы Паспалітай, які стаў асновай «Статута» камісіі. У 1782—1786 гг. рэктар Кракаўскага ўніверсітэта, прыклаў шмат намаганняў да яго рэфарміравання на аснове ідэй Асветніцтва. З 1787 г. рэферэндар вялікі літоўскі, пераехаў у Варшаву, дзе актыўна заняўся палітычнай дзейнасцю, згуртаваў кола сваіх прыхільнікаў, т. зв. «Кузня Калантая». лідар рэфарматарскай плыні ў час працы Чатырохгадовага сойма 1788—1792 гг. Адзін з аўтараў Канстытуцыі 3 мая 1791. Прыхільнік ідэі вызвалення сялян ад прыгону, забеспячэння правоў мяшчан і абмежавання ўлады духавенства. Падтрымліваў ідэю цэнтралізацыі Рэчы Паспалітай праз больш цеснае аб’яднанне ВКЛ з Польшчай. Галоўны арганізатар «Згуртавання сяброў урадавай канстытуцыі», якое планавала прадоўжыць справу рэфарміравання дзяржавы. З мая 1791 г. каронны падканцлер. Пасля перамогі антырэфарматарскай прарасійскай Таргавіцкай канфедэрацыі ў эміграцыі. Адзін з вядучых ідэолагаў, потым кіраўнік «левага» («якабінскага») крыла ў паўстанні 1794 г., арыентаваўся на цесныя сувязі з рэвалюцыйнай Францыяй. Разам з І. Патоцкім ініцыятар місіі Т. Касцюшкі ў Парыж (пачатак 1793 г.). Удзельнічаў у складанні Кракаўскага акта паўстання, Паланецкага ўніверсала, пастановы аб надзяленні зямлёй сялян, якія бралі ўдзел у паўстанні. Узначальваў аддзел скарбу (фінансаў) у Найвышэйшай нацыянальнай радзе. Канфлікт на пачатку паўстання паміж Касцюшкам і Найвышэйшай літоўскай радай імкнуўся ўладзіць шляхам уніфікацыі Віленскага акта з Кракаўскім. Пасля паражэння паўстання быў у аўстрыйскім зняволенні (снежань 1794 — лістапад 1802 гг.). У 1802—1806 гг. жыў на Валыні, разам з Тадэвушам Чацкім заснаваў Крамянецкі ліцэй. Спрабаваў прыняць удзел у арганізацыі работы Віленскага ўніверсітэта, але з палітычных меркаванняў А. Чартарыйскі і рэктар універсітэта Г. Страйноўскі не пажадалі яго ўдзелу. У студзені 1807 — маі 1808 гг. паводле загаду Аляксандра I знаходзіўся ў Маскве пад наглядам. Апошнія гады жыцця правёў у Варшаве.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пакінуў багатую філасофскую і публіцыстычную спадчыну: «Да Станіслава Малахоўскага… некалькі лістоў Ананіма» (1788-89), «Палітычнае права польскага народа» (1790), «Пра ўзнікненне і ўпадак Канстытуцыі 3 мая» (1793, разам з І. Патоцкім і Ф. Дмахоўскім), «Стан асветы ў Польшчы ў апошнія гады панавання Аўгуста III» 1841), «Крытычны агляд асноў гісторыі пра пачаткі чалавечага роду» (1842) і інш. Яго працы заснаваны на перадавых на той час ідэях Асветніцтва, вучэнні французскіх фізіякратаў, эвалюцыйнай канцэпцыі развіцця грамадства.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Korespondencya listowna z T. Czackim… T. 1-4. Kraków, 1844-45;
  • Listy pisane z emigracji. T. 1-2. Poznań, 1872;
  • Wybór pism politycznych. Wrocław, 1952;
  • Wybór pism naukowych. Warszawa, 1953;
  • Stan oświecenia w Polsce w ostatnich latach panowania Augusta III (1750—1764). Wrocław, 1953;
  • Listy Anonima i Prawo polityczne narodu polskiego. T. 1-2. Kraków, 1954.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]