Дзмітрый Альгердавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Альгердавіч
Маскоўскае войска сустракае літоўскіх саюзнікаў — князёў Андрэя і Дзмітрыя Альгердавічаў
Маскоўскае войска сустракае літоўскіх саюзнікаў — князёў Андрэя і Дзмітрыя Альгердавічаў
князь бранскі
каля 1370 — каля 1375
Папярэднік Раман Міхайлавіч
Пераемнік Раман Міхайлавіч
1390 — 1399
Папярэднік Раман Міхайлавіч
князь трубчэўскі і старадубскі
1360-я — 1379

Нараджэнне 1327
Смерць 12 жніўня 1399
Ворскла
Род Гедзімінавічы
Бацька Альгерд
Маці Марыя
Жонка Ганна
Дзеці Міхаіл, Іван
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзмітрый Альгердавіч (пасля 1320 — 12 жніўня 1399) — князь бранскі, старадубскі, трубчэўскі з дынастыі Гедзімінавічаў. Родапачынальнік князёў Трубяцкіх.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын вялікага князя Альгерда і яго першай жонкі Марыі. У гістарыяграфіі часта блытаюць Дзмітрыя і яго малодшага брата Карыбута-Дзмітрыя Альгердавіча.

Каля 1370 года атрымаў Бранскае і Старадубскае княствы[1]. Магчыма, князю Дзмітрыю таксама належала маладзечанскае «Дмитрьево село Груздовица», нададзенае ў 1387 годзе каралём Ягайлам сярод іншага свайму брату князю Скіргайлу.

Аднак, у 1375 годзе, паводле Рагожскага летапісца (Стб. 106, 138), бранскім князем быў Раман Міхайлавіч, прыхільнік Масквы.

Страціў свае ўладанні пасля «ад’езду» у Маскву зімой 1379—1380 года. Ад вялікага князя маскоўскага атрымаў Пераслаўль-Залескі. Браў удзел у Кулікоўскай бітве 1380 года.

У канцы 1387 — пачатку 1388 года вярнуўся ў Вялікае Княства Літоўскае. У Маладзечне 16 снежня 1388 года прысягнуў каралю Ягайлу.

Загінуў у бітве на Ворскле (1399).

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Ганнай меў двух сыноў:

  • Міхаіла (пам. пасля 1399), князя трубчэўскага
  • Івана (пам. 1399)

Зноскі

  1. Шабульдо Ф. М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского, С.65

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]