Каралеўская акадэмія Галісіі
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f8/Edificio_da_Real_Academia_Galega%2C_A_Coru%C3%B1a.jpg/250px-Edificio_da_Real_Academia_Galega%2C_A_Coru%C3%B1a.jpg)
Каралеўская акадэмія Галісіі (ісп.: Real Academia Gallega, галіс.: Real Academia Galega) — навуковая ўстанова, якая займаецца вывучэннем галісійскай культуры і, у прыватнасці, галісійскай мовы. Яна станаўлівае для мовы ўласныя правілы граматыкі, арфаграфіі і лексікі, адначасова абароняючы яе, а таксама стымулюе заахвочванне мовы. Акрамя таго яна вырашае, каму будзе прысвечаны чарговы Дзень галісійскай літаратуры . Яе членамі з'яўляюцца людзі, якія маюць моцны ўплыў у свеце галісійкай культуры, уключаючы мову. Яе прэзідэнтам з 23 студзеня 2010 з'яўляецца Хасэ Луіс Мендэс Ферын .