Марцін Валадковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марцін Валадковіч
1-ы пісар земскі менскі[d]
30 красавіка 1565 — 15 лістапада 1570
Пераемнік Стэфан Гладкі[d]
2-і суддзя земскі менскі[d]
з 15 лістапада 1570
Папярэднік Рыгор Рагоза[d]
Пераемнік Рыгор Макаровіч[d]
гараднічы менскі[d]
з 1571
Папярэднік Васіль Тышкевіч
Пераемнік Адам Валадковіч[d]

Нараджэнне не пазней за 1500
Смерць не раней за 13 студзеня 1590 і не пазней за 13 снежня 1592
Род Валадковічы
Жонка Людміла з Есманаў[d] і Раіна з Друцкіх-Горскіх[d][1]
Дзеці Марцін Валадковіч[2], Паланея з Валадковічаў[d][3], Адам Валадковіч[d][2], Настасся з Валадковічаў[d][2], Рыгор Валадковіч[d][2], Яраш Валадковіч[d][2] і Марына з Валадковічаў[d][2]

Марцін Валадковіч герба «Радван» (каля 1500 — да 1592) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Дзяк гаспадарскі (згадв. 1559), пісар земскі менскі (з 1565), суддзя земскі менскі (з 1570), гараднічы менскі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З баярскага роду Валадковічаў, якія паходзілі з Віцебскага ваяводства або Рудамінскага павета.

Упершыню нейкі Марцін Валадковіч згадваецца ў 1520 годзе, калі быў княжацкім суддзём пры разглядзе справы пра збіццё маці сынам[4]. Прынамсі ў канцы 1530-х — пачатку 1540-х гадоў служыў пісарам канцылярыі слуцкіх князёў Алелькавічаў[5], таксама прадстаўляў іх у судзе як пракуратар. Трымаў ад слуцкіх князёў маёнтак Савічы[6]. Сынам слуцкага князя Юрыя Сямёнавіча пасля 1551 года не служыў.

У 1558 годзе быў уласнікам маёнтка Вялікае Грозава, які межаваў са Слуцкім княствам, і зямель у маёнтку Грэск[7]. На пачатку Лівонскай вайны выконваў даручэнні па перамовах з Масквой.

З 1565 года земскі пісар менскі. Быў гаспадарскім паслом на менскім павятовым сойміку 1566 года. Браў удзел у 2-й (1566), а пазней і 3-й (1588) рэдакцыях Статуту ВКЛ. Быў гаспадарскім паслом на Люблінскім сейме (1569). З 1570 года суддзя земскі менскі. Па даручэнні Мсцібогаўскага з’езда вялікалітоўскай шляхты ў 1576 годзе быў у пасольстве да Стэфана Баторыя.

Быў жанаты з Людмілай Есманоўнай; у другім шлюбе з Раінай кн. Друцкай-Горскай (не пазней за 1560).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 80. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7
  2. а б в г д е Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 82. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7
  3. Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 88. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7
  4. РИБ. Т. ХХ. Стб. 1481. № 162.
  5. Lietuvos Metrika (1540—1541). 10-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabaigos kopija). Spaudai parengė S. Lazutka, I. Valikonytė, S. Viskantaitė-Saviščevienė, J. Karpavičienė, Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, 2003, LXVIII+262 p., 500 egz. — Р. 62. № 91; P. 107. № 167.
  6. AGAD. AR. Dz. X. Akta niesygnowane. Papiery ks. Słuckich. Паводле: Скяп’ян А. А. Двор і слугі…
  7. Минская старина. Вып. 4. — Минск, 1913. — С. 1

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ragauskienė R. Du žinomi nežinomi 1566 m. Antrojo Lietuvos Statuto rengimo komisios nariai — Povilas Ostrovickis ir Martynas  Volodkevičius // Florilegium Lithuanum. In honorem eximii professoris atque academici Lithuani domini Eugenii Jovaiša anniversarii sexagesimi causa dicatum. Vilnius, 2010. Р. 223—227.
  • Насевіч В. Валадковічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 380. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  • Насевіч В. Валадковічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 205. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
  • Радаман А., Галубовіч В., Вілімас Д. Земскія ўраднікі Менскага павета ў другой палове XVI – першай палове XVII стст. // Commentarii Polocenses Historici = Полацкія гістарычныя запіскі. T. III. 2006. С. 66, 67;
  • Радаман А. Статутовая комиссия, созданная на гродненском сейме 1568 г., в контексте разработки концепции третьей кодификации права ВКЛ // Литовская Метрика и Литовский Статут как источниковедческая база для славистики и балканистики : тез. докл. Междунар. науч. конф. (Москва, 23-25 нояб. 2006 г.). М., 2006.
  • Скепьян А. А. Двор і слугі князёў Слуцкіх у канцы XV-80-х гг. XVI ст. / А. А. Скеп’ян // ARCHE Пачатак. — № 6 (127). Магнатэрыя Вялікага Княства Літоўскага. — чэрвень 2014. — С. 316—317, заўв. 50.