Мікалай Парфір’евіч Абраменка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Парфір’евіч Абраменка
Сцяг Міністр прамысловасці мясных і малочных прадуктаў БССР
1956 — 1957
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Папярэднік Марфа Шаройка
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг Старшыня Мінскага аблвыканкама
верасень 1952 — ліпень 1954
Кіраўнік урада Аляксей Кляшчоў
Кірыл Мазураў
Папярэднік Мікіта Парашчанка
Пераемнік Андрэй Куцак
Сцяг Старшыня Гомельскага аблвыканкама
лістапад 1945 — верасень 1952
Кіраўнік урада Панцеляймон Панамарэнка
Аляксей Кляшчоў
Папярэднік Пётр Кавальчук
Пераемнік Уладзімір Труноў

Нараджэнне 3 мая 1909(1909-05-03)
Смерць 1968
Партыя УКП(б) (з 1932)
Адукацыя
Ваенная служба
Прыналежнасць СССР
Званне
Палкоўнік
Палкоўнік
Бітвы
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Багдана Хмяльніцкага II ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі

Мікала́й Парфі́р’евіч Абра́менка (1909, в. Ліпаўка, Магілёўская губерня1968) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Член УКП(б)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мікалай Парфір’евіч Абраменка нарадзіўся ў 1909 годзе ў вёсцы Ліпаўка Магілёўскай губерні[1].

У 1930 годзе скончыў Аршанскі педагагічны тэхнікум і гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута[1].

З 1930 па 1932 год — настаўнік і дырэктар школы калгасу «Станіславава» Беларускай ССР[1].

З 1932 года па 1934 год — дырэктар і выкладчык Дубноўскага працоўнага факультэта Беларускай ССР[1].

З 1932 года — член УКП(б)[1].

З 1934 па 1938 год — загадчык Смалявіцкім раённым аддзелам народнай адукацыі Беларускай ССР[1].

З 1938 па 1941 год — у СНК Беларускай ССР[1].

З 1941 у РСЧА[1]. У гады ВАВ быў намеснікам камандзіра 195-й стралковай дывізіі па палітычнай частцы[2]. Вайну скончыў у званні "палкоўнік".

З лістапада 1945 па верасень 1952 года — старшыня выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета[1].

З верасня 1952 па ліпень 1954 года — старшыня выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета[1].

З 1956 па 1957 год — міністр прамысловасці мясных і малочных прадуктаў Беларускай ССР[1].

З 1957 па 1965 год — старшыня Беларускага рэспубліканскага Саюза спажывецкіх таварыстваў[1].

Мікалай Парфір’евіч Абраменка памёр у 1968 годзе[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Мікалай Абраменка узнагароджаны[1]:

Зноскі