Міхаіл Канстанцінавіч Бурэмскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Канстанцінавіч Бурэмскі
Смерць не раней за 1452
Род Бурэмскія
Бацька Канстанцін Нарымонтавіч[d]
Дзеці Васіль Міхайлавіч Курцэвіч[d]

Міхаіл Канстанцінавіч Бурэмскі (? — пасля 1452) — князь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з княжацкага роду Бурэмскіх. Сын пінскага князя Канстанціна Нарымонтавіча. Тытулаваўся князем Пінскім, Альшаніцкім (Альшанскім), Быніскім, зваўся таксама Курцэвічам. Валодаў маёнткамі Альшаніца і Быніск на Галіччыне. У 1452 годзе атрымаў ад Казіміра IV прывілей на айчызныя маёнткі Бурэмля, Навасёлкі, Корсаў, Озыр (Обзыр), Стратын, Змейнец і Навасельцы на Валыні. У 1440 годзе выступае як прыхільнік вялікага князя Свідрыгайлы, з 1442 года член яго рады, у 1446—1451 гадах уладзімірскі стараста Свідрыгайлы. У 1443 годзе ад польскага караля Уладзіслава III атрымаў прывілей на апеку над Унёўскім манастыром.


Літаратура[правіць | правіць зыходнік]