Нэлі Іванаўна Арцішэўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нэлі Іванаўна Арцішэўская
Дата нараджэння 13 верасня 1934(1934-09-13) (89 гадоў)
Месца нараджэння
Навуковая сфера кардыялогія і рэўматалогія[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар

Нэлі Іванаўна Арцішэўская (нар. 13 верасня 1934, Гомель) — беларускі вучоны ў галіне кардыялогіі і рэўматалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1983), прафесар (1985).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1958 годзе Мінскі медыцынскі інстытут. З 1963 года працуе ў Беларускім медыцынскім універсітэце.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па дыягностыцы і лячэнні рэўматызму, заган сэрца ў цяжарных жанчын, рэабілітацыі хворых з рознымі формамі ішэмічнай хваробы сэрца. Адзін з аўтараў практычнага дапаможніка «Практычныя навыкі тэрапеўта» (1993), манаграфій «Неадкладныя станы ў клініцы ўнутраных хвароб» (2006), «Напісанне дыягназаў асноўных унутраных хвароб на беларускай, рускай, лацінскай і англійскай мовах» (2008).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]