Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў (Астрашыцкі Гарадок)
Палаца-паркавы ансамбль | |
Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў | |
---|---|
![]() Палац Тышкевічаў. Н. Орда, 1864 год | |
54°04′48,22″ пн. ш. 27°40′50,17″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Астрашыцкі Гарадок |
Архітэктурны стыль | несапраўдная готыка |
Стан | страчаны ў 1939 |
![]() |
Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў — шэраг пабудоў, якія ў розны час існавалі ў XVII—XIX стагоддзях у агр. Астрашыцкі Гарадок Мінскага раёна.
Комплекс у XVII стагоддзі[правіць | правіць зыходнік]
У інвентары 1650 года апісаны драўляны замак. Меў абарончыя сцены і чатыры кутнія вежы, быў абкружаны штучным ровам і сажалкамі. Да замка вёў мост, уваход праз трох'ярусную фланкіраваную з двух бакоў вежамі і завершаную высокім шатровым дахам браму-вежу «прускага муру», унутры якой былі жылыя, гаспадарчыя і абарончыя памяшканні. Злева ад брамы стаяў аднапавярховы драўляны палац. Жылыя памяшканні палаца мелі размаляваныя дзверы і столь, печы і каміны з каляровай кафлі. За палацам уздоўж абарончай сцяны размяшчаліся варыўня, кузня , пякарня, лазня, бровар. Справа ад брамы стаялі дом «прускага муру» з жылымі пакоямі, каморай, вазоўняй, стайняй і свіран. Перад замкам знаходзіліся стайня, вадзяны млын і тартак.
Комплекс у XVIII стагоддзі[правіць | правіць зыходнік]
У інвентары 1745 г. апісаная сядзіба, у якую ўваходзілі драўляны палац (меў шэраг жылых, гаспадарчых, парадных пакояў з выхадам у бок звярынца), некалькі гаспадарчых пабудоў побач з палацам, фальварак з дзвюма жылымі будынкамі, пякарняй, стайняй, аборай, броварамі і інш. За сядзібай былі ставы з млынамі і рыбныя сажалкі.
Комплекс у XIX стагоддзі[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c8/Astra%C5%A1ycki_Haradok%2C_Ty%C5%A1kievi%C4%8D._%D0%90%D1%81%D1%82%D1%80%D0%B0%D1%88%D1%8B%D1%86%D0%BA%D1%96_%D0%93%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%BE%D0%BA%2C_%D0%A2%D1%8B%D1%88%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87_%28A._%C5%BDamet%2C_1872%29.jpg/250px-Astra%C5%A1ycki_Haradok%2C_Ty%C5%A1kievi%C4%8D._%D0%90%D1%81%D1%82%D1%80%D0%B0%D1%88%D1%8B%D1%86%D0%BA%D1%96_%D0%93%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%BE%D0%BA%2C_%D0%A2%D1%8B%D1%88%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87_%28A._%C5%BDamet%2C_1872%29.jpg)
У першай палове XIX стагоддзя за 1 км ад вёскі пабудаваны мураваны двухпавярховы палац у стылі несапраўднай готыкі з чатырохяруснай квадратнай у плане вежай, завершанай чатырма шчытамі і чатырма кутнімі дэкаратыўнымі вежачкамі. У ім знаходзілася каштоўная калекцыя твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, сабраная М. Тышкевічам. Згарэў у 1860 г. Да 1876 г. каля яго пастаўлены новы мураваны атынкаваны знадворку палац, які складаўся з двухпавярховых прамавугольных у плане цэнтральных і двух бакавых аб'ёмаў, злучаных паміж сабой аднапавярховымі часткамі. На галоўным фасадзе аб'ёмы ўтваралі рызаліты, да цэнтральнага рызаліта прыбудаваны прамавугольны ў плане тамбур з вялікай тэрасай наверсе, што злучаўся з параднай залай другога паверху. Палацы абкружаў вялікі парк, у якім быў звярынец .
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў (Астрашыцкі Гарадок) на Вікісховішчы |
---|