Партал:Кінематограф
Кінемато́граф (грэч. κινεμα — рух і грэч. γραφο — пісаць, адлюстроўваць) — від сучаснага выяўленчага мастацтва, які з'явіўся ў XIX стагоддзі і зрабіўся папулярным у XX-м. Таксама гэтым тэрмінам пазначаюць комплекс прыладаў і метадаў, неабходных для здымкаў аб'ектаў, што рухаюцца, на кінаплёнку і для наступнага прайгравання атрыманых здымкаў, шляхам праецыявання іх на экран.
Часта, калі кажуць кіно́, то разумеюць менавіта кінематограф, таксама зрэдку згадваюцца такія тэрміны як сінемато́граф (фр.: cinematographe), кінематагра́фія і кінамастацтва.
Уплыў кінематографу на культуру і мастацтва бясспрэчны, выказваюцца нават здагадкі аб значнасці ўплыву кінематографу на палітыку і эканоміку. Кінематограф вывучае навука кіназнаўства. Галіна прамысловасці, якая вырабляе кінафільмы, спецэфекты для кінафільмаў і мультыплікацыю, завецца кінаіндустры́я. У шматлікіх краінах кінаіндустрыя з'яўляецца значнай галіной эканомікі. Вытворчасць кінафільмаў засяроджанае на кінастудыях. Фільмы дэманструюцца ў кінатэатрах (як стацыянарных, так і перасоўных), па тэлебачанні, распаўсюджваюцца «на відэа» ў форме відэакасетаў і відэадыскаў.
«Аперацыя „Арго“» (англ.: Argo) — палітычны трылер амерыканскага рэжысёра Бена Афлека. Сюжэт карціны заснаваны на рэальных падзеях — аперацыі спецслужб па выратаванні шасці амерыканскіх дыпламатаў з Тэгерана. Сцэнарый напісаны па матывах артыкула Джошуа Бермана «Як ЦРУ выратавала амерыканцаў з Тэгерана фальшывым фантастычным фільмам» і кнігі Тоні Мендэса «Майстар маскіроўкі». Прэм’ера адбылася 31 жніўня 2012 года. Карціна выйграла тры статуэткі «Оскара» ў сямі намінацыях, заваяваўшы ў 2013 годзе ўзнагароду акадэміі ў галоўнай намінацыі «Лепшы фільм», таксама стужка заслужыла шмат іншых кінаўзнагарод.
Дыскусіі выклікала гістарычная дакладнасць падзей, паказаных у фільме, і яго палітычны кантэкст (далей…).
- Персанаж Мікі Маус з мультфільма «Параходзік Вілі» перайшоў у грамадскі набытак.
- Апошні фільм лаўрэата прэстыжных кінапрэмій сусветная крытыка назвала безгустоўным.
- Кінатрылогія «Уладар пярсцёнкаў» уваходзіць у лік самых касавых фільмаў усіх часоў.
- Мастацкая стужка, у якой адбыўся акцёрскі дэбют заснавальніка беларускай кінематаграфіі, была закапана ў зямлю і згінула.
- Казкі на канапе — пачаты 30 мая 2024 удзельнікам Gruszecki
- Тапёр — пачаты 26 мая 2024 удзельнікам VladimirZhV
- Канскі кінафестываль 2024 — пачаты 25 мая 2024 удзельнікам JerzyKundrat
- Аймхан Турымбетаўна Шамуратава — пачаты 22 мая 2024 удзельнікам Хомелка
- Тохта Рахманава — пачаты 22 мая 2024 удзельнікам Хомелка
- Сарваць куш — пачаты 22 мая 2024 удзельнікам Rymchonak
- Георгій Паўлавіч Ансімаў — пачаты 22 мая 2024 удзельнікам Rymchonak
- Venevisión — пачаты 21 мая 2024 удзельнікам FrederickEvans
- Бунт нявестак — пачаты 19 мая 2024 удзельнікам Хомелка
- Зачараваны табой (фільм, 1958) — пачаты 18 мая 2024 удзельнікам Хомелка
- Вера Дзмітрыеўна Аляксандрава — пачаты 18 мая 2024 удзельнікам Хомелка
- Севярына Вучкавіч — пачаты 18 мая 2024 удзельнікам Culamar
Раман Паланскі (нар. 1933) — польска-французскі кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар і акцёр. Падчас вайны сям’я апынулася ў Кракаўскім гета . Яго маці загінула, а самому Раману ўдалося ўцячы. Некаторы час ён жыў у прыёмных сем’ях пад іншымі імёнамі. Пасля набыцця кінематаграфічнай адукацыі ў Лодзінскай кінашколе працаваў у Вялікабрытаніі, ЗША і Францыі.
Асноўнымі тэмамі ў творчасці рэжысёра называюць гвалт, смерць і вуаерызм . Фільмаграфія Паланскага налічвае 22 поўнаметражныя стужкі. Ён з’яўляецца ўладальнікам шматлікіх кінаўзнагарод (далей…).
Амерыканская актрыса Ліліян Гіш.
- {{Кінематаграфіст}} — устаўляецца ў артыкулы пра кінематаграфіста
- {{Порнаактрыса}} — устаўляецца ў артыкулы пра порнаакцёрку
- {{Мультсерыял}} — устаўляецца ў артыкулы пра мультсерыял
- {{Мультфільм}} — устаўляецца ў артыкулы пра мультфільм
- {{Тэлеперадача}} — устаўляецца ў артыкулы пра тэлеперадачу
- {{Тэлесерыял}} — устаўляецца ў артыкулы пра тэлесерыял
- {{Фільм}} — устаўляецца ў артыкулы пра фільм
- {{Imdb імя}} — для ўніфікацыі афармлення знешніх спасылак на персаналію на сайце «Internet Movie Database»
- {{Imdb title}} — для ўніфікацыі афармлення знешніх спасылак на твор кінематографа на сайце «Internet Movie Database»
- {{У фільме}}
- {{УРолях}}
- Іншыя шаблоны ў Катэгорыя:Шаблоны:Кінематограф
- Удзельнічайце ў праекце па кінематографу
- Паляпшайце пачаткі артыкулаў
- Стварайце новыя артыкулы пра кінематограф
Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Архітэктура · Астраномія · Беларусь · Біяграфіі · Біялогія · Гродна · Крыжовыя паходы · ЛГБТ · Мінск · Сербія · Снукер · Старажытная Грэцыя · Старажытны Рым · Філатэлія · Футбол |