Партал:Спорт/Падзеі/Архіў
< Партал:Спорт | Падзеі
- «Манчэстэр Сіці» ў чацвёрты раз запар першынстваваў у футбольнай англійскай Прэм’ер-лізе. (19 мая)
- Украінец Аляксандр Усік стаў абсалютным чэмпіёнам свету па боксе ў цяжкай вазе сярод прафесіяналаў. (18 мая)
- Завяршыла сезон футбольная Бундэсліга Германіі, чэмпіёнам упершыню стаў леверкузенскі «Баер 04». (18 мая)
- Салігорскі «Шахцёр» у восьмы раз першынстваваў у чэмпіянаце Беларусі па валейболе. (18 мая)
- «Мінчанка» ў адзінаццаты раз выйграла чэмпіянат Беларусі па валейболе сярод жанчын. (18 мая)
- У Чэхіі стартаваў чэмпіянат свету па хакеі з шайбай. (10 мая)
- Алімпійскі агонь для Гульняў 2024 прыбыў у Францыю. (9 мая)
- Англічанін Кайрэн Уілсан стаў пераможцам чэмпіянату свету па снукеры. (6 мая)
- «Мяшкоў Брэст» у шаснаццаты раз выйграў чэмпіянат Беларусі па гандболе. (27 красавіка)
- Міланскі «Інтэр» у дваццаты раз выйграў чэмпіянат Італіі па футболе. (22 красавіка)
- Алімпійскі агонь для Гульняў 2024 запалены ў грэчаскай Алімпіі. (16 красавіка)
- Літоўскі атлет Мікалас Алекна пабіў сусветны рэкорд у кіданні дыска, які трымаўся трыццаць восем гадоў. (14 красавіка)
- Форвард «Калгары Флэймз» Ягор Шаранговіч усталяваў новы рэкорд па выніковых балах сярод беларускіх хакеістаў за адзін сезон у НХЛ. (14 красавіка)
- Ліндсей Хардынг названа трэнерам года NBA G League, яна стала першай жанчынай, што атрымала гэтую ўзнагароду. (2 красавіка)