Размовы пра шаблон:Патрэбныя артыкулы

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Артыкулы пра культуру трэба замяняць артыкуламі пра культуру, а не пра дакладныя навукі, бо парушаецца баланс. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:31, 14 лютага 2014 (FET)

Здаецца, агульны баланс у нас далёка не на карысць дакладных навук, дзе яшчэ конь не валяўся. Але калі Вы маеце канкрэтныя прапановы (напрыклад, канкрэтныя патрэбныя артыкулы пра культуру), давайце абмяркуем і пры патрэбе заменім што-небудзь з дабаўленага мною. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 17:44, 14 лютага 2014 (FET)
Гэта будзе суб'ектыўна, але мне так падаецца, што для вікі зараз важней мець артыкулы пра Святую зямлю, Ар-дэко або той жа закон Архімеда, а не пра карпускулярна-хвалевы дуалізм або прынцып эквівалентнасці сіл гравітацыі і інерцыі. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:56, 14 лютага 2014 (FET)
У гэтай Вікі і так моцная арыентацыя на гуманітаршчыну. Таму я згодны з Дзянісам. --Artificial123 (размовы) 20:41, 14 лютага 2014 (FET)
Тут усё проста: ёсць заказ - ёсць адказ :) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:22, 15 лютага 2014 (FET)
Згодзен, давайце тады заменім, "дуалізм" на "Святую зямлю", а "прынцып эквівалентнасці" на "закон Архімеда". Можна яшчэ замяніць "u-кварк" на адзін з наступных артыкулаў:
Калі Вы згодны, тады давайце так і зробім. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 18:55, 14 лютага 2014 (FET)
P.S. Але ўсё ж заўважу, што ў сучаснай фізіцы "карпускулярна-хвалевы дуалізм" і "прынцып эквівалентнасці" -- асноватворныя рэчы. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 18:55, 14 лютага 2014 (FET)
Асновавытворныя, але вельмі вузкаспецыяльныя. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:22, 15 лютага 2014 (FET)