Рыгор Астапеня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Астапеня
Дата нараджэння 14 красавіка 1990(1990-04-14) (34 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці палітолаг
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар

Рыгор Астапеня (нар. 14 красавіка 1990, Салігорск) — беларускі палітолаг. Заснавальнік і дырэктар па даследаваннях Цэнтра новых ідэй[1], дырэктар «Беларускай ініцыятывы» ў Chatham House[en][2]. Атрымаў доктарскую ступень (PhD) па паліталогіі ў Варшаўскім універсітэце.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся і гадаваўся ў Салігорску.

Вучоба[правіць | правіць зыходнік]

У 2008 годзе скончыў школу № 4 з паглыбленным вывучэннем англійскай мовы.

У 2008—2011 гадах навучаўся на бакалаўрыяце на факультэце паліталогіі Універсітэту Марыі-Кюры Складоўскай у Любліне.

У 2011—2013 гадах навучаўся ў магістратуры факультэта журналістыкі і паліталогіі Варшаўскага ўніверсітэта.

У 2013—2018 гадах навучаўся ў дактарантуры факультэта журналістыкі і паліталогіі Варшаўскага ўніверсітэта, абараніўся дысертацыю на тэму замежнай палітыкі Беларусі.

У 2019—2020 гадах навучаўся ў Акадэміі лідарства ў міжнародных справах каралевы Лізаветы II[2].

Грамадская і прафесійная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 2012 годзе стварыў сайт «Ідэя», які пазней ператварыўся у Цэнтр новых ідэй і дагэтуль працуе ў ім.

У 2012—2017 гадах працаваў аналітыкам, а пазней дырэктарам па развіцці ў Цэнтры Астрагорскага.

Ад 2019 года працуе ў Каралеўскім інстытуце міжнародных спраў (вядомым таксама як Chatham House[en]).

Часта выступае на мерапрыемствах, прысвечаных беларускай палітыцы. Яго аналіз і каментары з’явіліся ў розных СМІ і аналітычных цэнтрах, уключаючы Washington Post, Guardian, BBC World Service, CNN, Euronews, Monocle Radio[en], Еўрапейскі савет па міжнародных адносінах і Carnegie Europe[en].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца аўтарам і суаўтарам шматлікіх даследаванняў і публікацый у СМІ і аналітычных цэнтрах па тэмах палітычнага развіцця Беларусі і беларускай знешняй палітыкі. Найважнейшыя з іх:

Зноскі