Рычард Бёрбедж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рычард Бёрбедж
англ.: Richard Burbage
Дата нараджэння 6 студзеня 1567 ці 7 студзеня 1567[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 сакавіка 1619(1619-03-13)[2][3] (52 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесія тэатральны акцёр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рычард Бёрбедж (англ.: Richard Burbage; 6 студзеня 1567 — 13 сакавіка 1619) — англійскі акцёр эпохі Адраджэння, сябар і паплечнік Шэкспіра. Першы выканавец такіх роляў як: Гамлет, Рычард III, Лір, Генрых V, Атэла, Рамэа, Макбет і інш.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рычард Бёрбедж нарадзіўся ў 1567 годзе ў Лондане ў тэатральнай сям’і. Яго бацька Джэймс Бёрбедж у маладосці быў цесляром, пазней стаў акцёрам, пазней кіраваў трупай «слугі графа Лестэра». Ён пабудаваў першы тэатральны будынак у Лондане, арганізоўваў і кіраваў акцёрскімі трупамі. Сыны Джэймса пайшлі па слядах бацькі: Катберт займаўся антрэпрэнёрскай працай, а Рычард абраў акцёрскую прафесію. Урокі акцёрскага майстэрства ён браў у Эдуарда Алена, вядомага сваімі ролямі ў трагедыях Марла. Пра маладосць Бёрбеджа вядома вельмі мала. Верагодна, ён граў у 1590—1593 гадах у трупах «слугі лорда-адмірала», «слугі лорда Стрэнджа», «слугі графа Пембрака». Аднак праславіўся як зорка трупы лорда-камергера і выканаўца галоўных роляў у п’есах Шэкспіра. Разам з братам валодаў паловай тэатра «Глобус».

Зноскі

  1. Электронная энциклопедия Мир Шекспира — 2010. Праверана 12 ліпеня 2023.
  2. Richard Burbage // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Brozović D., Ladan T. Richard Burbage // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8