Савецкія войскі ў Іране

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Савецкія войскі ў Іране
перс.: ارتش شوروی در ایران
Гады існавання 19411946
Краіна  СССР
Тып група войск
Дыслакацыя  Іран
Удзел у Іранская аперацыя

Група савецкіх войск у Іране — аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне Узброеных Сіл СССР на тэрыторыі Ірана.

Увод вайсковых часцей адбыўся ў жніўні 1941 года ў рамках сумеснай брытана-савецкай аперацыі.

З аднаго боку, ваенная прысутнасць была абумоўлена спробай пашырыць савецкі ўплыў, з іншага, яна мела на мэце прадухіліць нямецкае зацвярджэнне ў рэгіёне.

Савецкі Саюз, баючыся магчымай агрэсіі з боку Турцыі, трымаў кантынгент у паўночным Іране да мая 1946 года. На тэрыторыі, занятай савецкімі войскамі, аж да іх вываду існавалі непрызнаныя дзяржаўныя ўтварэнні — Мехабадская Рэспубліка (курдская) і Паўднёвы Азербайджан.

Пасля вываду войск у 1946 годзе, у краіне знаходзілася група ваенных спецыялістаў, у тым ліку спецыялісты па рамонце і эксплуатацыі рознага роду ўзбраення і ваеннай тэхнікі. Іх знаходжанне ў Іране ажыццяўлялася па запрашэнні ўрада краіны, і задача складалася ў аказанні дапамогі ў тэхнічнай падрыхтоўцы вайскоўцаў і эксплуатацыі перадавой савецкай баявой тэхнікі[1].

У перыяд ірана-іракскай вайны ў краіне дзейнічала ад 3 да 4,2 тысяч савецкіх вайскоўцаў[2].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Окороков А. В. Секретные войны Советского Союза: Первая полная энциклопедия. — М.: Эксмо, Яуза, 2008. — 736 с. — (Войны XX века). — 4000 экз. — ISBN 978-5-699-27278-5.
  2. Timmerman, Kenneth R., "Iran's new Soviet Arsenal", Fanning the Flames: Guns, Greed & Geopolitics in the Gulf War – via Iran Brief

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Басов А. В., Гутенмахер Г. И. Персидский коридор. // Военно-исторический журнал. — 1991. — № 1. — С.25-33.
  • Rezun, Miron. The Soviet Union and Iran: Soviet Policy in Iran from the Beginnings of the Pahlavi Dynasty Until the Soviet Invasion in 1941. — Leiden: Sijthoff & Noordhoof International Publishers BV, 1981. — 425 p. — (Institut Universiatire des Hautes Études Series). — ISBN 90-286-2621-2.