Станіслаў Даўнаровіч
Станіслаў Даўнаровіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Stanisław Józef Downarowicz | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Валерый Роман[d] | ||||||
Пераемнік | Казімеж Младзяноўскі[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Кшакоўскі[d] | ||||||
Пераемнік | Тадэвуш Дваракоўскі[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзіслаў Рачкевіч | ||||||
Пераемнік | Антоній Каменскі[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
28 сакавіка 1874 |
||||||
Смерць |
1941[1][2] |
||||||
Род | Даўнаровічы[d] і Даўнаровічы[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Станіслаў Юзаф Даўнаровіч (польск.: Stanisław Józef Downarowicz; 1874, Лохаў, Царства Польскае, Расійская імперыя — 1941, Аўшвіц, Трэці рэйх) — польскі палітычны дзеяч, міністр унутраных спраў (1921—1922 гг.), ваявода Валынскі (1921 г.), ваявода Палескі (1922—1924 гг.).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 28 сакавіка 1874 года ў Лохаве, у сям’і польскага шляхціча Медарда Даўнаровіча герба Пржыяцель[3] і Стэфаніі Харноўскай.
Вучыўся ў Імператарскім Варшаўскім універсітэце, але за дзейнасць у Польскай сацыялістычнай партыі быў адлічаны. З’ехаў у Львоў, дзе паступіў ва ўніверсітэт, затым перавёўся ў Львоўскую палітэхніку, якую і скончыў.
Арганізатар польскіх стралецкіх дружын на тэрыторыі Галіцыі[4].
З 1915 года знаходзіўся ў Вярхоўным нацыянальным камітэце (польск.: Naczelny Komitet Narodowy)[4].
У 1921 годзе быў прызначаны ваяводам Валынскім.
У 1921—1922 гадах займаў пасаду міністра ўнутраных спраў Польшчы ва ўрадзе Антоні Панікоўскага[4].
У 1922—1924 гадах быў ваяводам Палескім[4]. Сышоў у адстаўку неўзабаве пасля нападу каля Лунінца савецкага дыверсійнага атрада на цягнік, у якім ён ехаў.
З’яўляўся актыўным членам Львоўскай масонскай ложы.
Загінуў у 1941 годзе ў нямецкім канцэнтрацыйным лагеры Аўшвіц.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Ордэн Адраджэння Польшчы (1923)[5];
- Крыж Незалежнасці (1934)[6].
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Меў сястру Марыю і братоў Юзафа, Медарда і Казіміра. Быў жанаты, меў дачок Крысціну і Ядвігу.
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Stanisław Downarowicz // NUKAT — 2002.
- ↑ Stanisław Downarowicz // MAK
- ↑ Seweryn Uruski. Rodzina — herbarz szlachty polskiej. — Warszawa: Główny skład Księgarnia Gebethnera i Wolffa, 1906. — Т. 3. — С. 241. — 400 с. Архівавана 15 чэрвеня 2020 года. (польск.)
- ↑ а б в г Wielka ilustrowana encyklopedja powszechna Wydawnictwa Gutenberga. — Kraków: Wydawnictwo Gutenberga, 1930. — Т. 4. — С. 320. — 71 с. (польск.)
- ↑ Order Odrodzenia Polski: trzechlecie pierwszej kapituły 1921—1924. — Warszawa: Prezydjum Rady Ministrów Rzeczypospolitej Polskiej, 1926. — С. 17. — 38 с. Архівавана 22 красавіка 2021 года. (польск.)
- ↑ Zarządzenie o nadaniu Krzyża Niepodległości z Mieczami, Krzyża Niepodległości oraz Medalu Niepodległości . Dziennik Urzędowy Rzeczypospolitej Polskiej. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2020. Праверана 5 чэрвеня 2020. (польск.)
- Ваяводы палескія
- Нарадзіліся 28 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1874 годзе
- Нарадзіліся ў Мазавецкім ваяводстве
- Памерлі ў 1941 годзе
- Памерлі ў канцлагеры Асвенцім
- Выпускнікі Львоўскай палітэхнікі
- Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
- Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры Крыжа Незалежнасці
- Асобы
- Масоны Польшчы
- Міністры ўнутраных спраў Польшчы
- Члены Польскай сацыялістычнай партыі