Тайбэй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тайбэй
кіт.: 台北市
тайв.: Tâi-pak-tshī
тайв.: 臺北市
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1709
Плошча
  • 271,7997 км²
Вышыня цэнтра
10 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 2 603 150 чал. (2020)[3]
Часавы пояс
Тэлефонны код
02
Паштовыя індэксы
100
Афіцыйны сайт
Тайбэй на карце Тайваня
Тайбэй (Тайвань)
Тайбэй
Тайбэй (Тайвань)
Тайбэй

Тайбэ́й[4] — сталіца Тайваня (уладамі Тайваня афіцыйна завецца «месцам часовага знаходжання ўрада Рэспублікі Кітай на час камуністычнага мяцяжу»). З пункта гледжання кіраўніцтва КНР Тайбэй — сталіца правінцыі Тайвань у складзе КНР. Насельніцтва 2 630 191 чал. (чэрвень 2008).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку XVII стагоддзя на тэрыторыі сучаснага Тайбэя існавалі 3 паселішчы, якія ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя ператварыліся ў гандлёвы цэнтр. 3 1875 года горад. Пасля ўтварэння асобнай правінцыі Тайвань — рэзідэнцыя губернатара, з 1891 года — сталіца правінцыі. У час японскага каланіяльнага панавання (1895—1945) перайменаваны у Тайхоку, тут знаходзілася рэзідэнцыя японскага губернатара. Пасля аднаўлення кітайскага суверэнітэту над Тайванем (1945) — цэнтр яго правінцыі. 3 1949 года ў Тайбэі размясціўся ўрад Кітайскай Рэспублікі (пасля паражэння ў грамадзянскай вайне з кітайскімі камуністамі ў мацерыковым Кітаі), у 1958 года афіцыйна абвешчаны месцам яго знаходжання. У 1967 годзе вылучаны ў асобны адміністрацыйны раён пад кіраваннем цэнтральнага ўрада.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Тайбэй размешчаны ў паўночнай частцы вострава Тайвань і акружаны аднайменным раёнам. Горад знаходзіцца ў горнай мясцовасці, і з трох бакоў — з паўночнай, паўднёвай і ўсходняй — яго атачаюць горы.

Экакоміка[правіць | правіць зыходнік]

Тайбэй — найважнейшы транспартны цэнтр Тайваня, дзе сходзяцца асноўныя чыгункі, кіроўныя на паўднёвы ўсход, у бок порта Дзілун, і на поўдзень, у бок горада Гаасюн, а таксама новая лінія хуткаснай чыгункі Тайбэй — Гаасюн, уведзеная ў эксплуатацыю ў студзені 2007 года. У 2003 годзе ў Тайбэі быў пабудаваны адзін з самых высокіх небаскробаў свету — Тайбэй 101.

Горад абслугоўваюць 2 аэрапорты — міжнародны Тааюань, размешчаны ў раёне Тааюань, і ўнутраных ліній Сунгшан, а таксама марскі порт Дзілун на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы вострава.

Горад Тайбэй — найважнейшы адукацыйны і ўніверсітэцкі цэнтр Тайваня. Сярод вучэбных устаноў найболей вядомы Тайванскі дзяржаўны ўніверсітэт. Тайбэй — таксама найбуйнейшы цэнтр сродкаў масавай інфармацыі Тайваня.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Час, адведзены пад выкананне скрыптаў, выйшаў.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Час, адведзены пад выкананне скрыптаў, выйшаў. Тайбэ́й // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 384. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).Час, адведзены пад выкананне скрыптаў, выйшаў.
  • Тайбэ́й // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские сло­вари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 406. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).Час, адведзены пад выкананне скрыптаў, выйшаў.
  • Тайбэ́й // Час, адведзены пад выкананне скрыптаў, выйшаў.. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 209. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).Час, адведзены пад выкананне скрыптаў, выйшаў. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Лагатып Вікісховішча На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме [[Commons:Category:Час, адведзены пад выкананне скрыптаў, выйшаў.|Тайбэй]]

Час, адведзены пад выкананне скрыптаў, выйшаў. Час, адведзены пад выкананне скрыптаў, выйшаў.