Тапаніміка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тапаніміка
Выява
Прадмет вывучэння тапонім
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тапані́міка[1][2] (ад грэч. τόπος (топас) — мясцовасць, ὄνομα, (онама) — імя) — раздзел анамастыкі, які вывучае назвы геаграфічных аб’ектаў (тапонімы). Даследуе паходжанне назваў, іх сэнсавае значэнне, развіццё, сучасны стан, вымаўленне і напісанне.

Як спецыяльная навуковая дысцыпліна, тапаніміка знаходзіцца на сумежжы 3-х галін ведаў: лінгвістыкі, геаграфіі і гісторыі, і выкарыстоўвае іх даныя. Таксама цесна звязаная з этнаграфіяй, тапаграфіяй, картаграфіяй, геалогіяй, дэмаграфіяй[1]. Тапаміка уключае ў сябе шэраг кірункаў, у якіх даследуюцца розныя групы тапонімаў: айканіміка (вывучэнне назваў населеных пунктаў), гідраніміка (назваў рэк і іншыхводных аб’ектаў), аранімія (вывучэнне назваў форм рэльефу), мікратапаніміка (назваў малых геаграфічных аб’ектаў) і інш.

Сукупнасць тапонімаў на якой-небудзь тэрыторыі называецца тапанімія.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Грыгор’ева А. М., Рылюк Г. Я. Тапані́міка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 429. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.
  • Тапані́міка // Геаграфічныя паняцці і тэрміны: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. М. Курловіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 282. — 333 с. — (Энцыкл. б-чка школьніка). — 14 000 экз. — ISBN 5-85700-085-8.
  • Топонимика // Галай И. П. География: термины и понятия: словарь для учащихся и абитуриентов / И. П. Галай, Е. И. Галай. — Мн.: Белкартография, 2011. — С. 189. — 223 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-508-082-5. (руск.)
  • Топоними́ка / Нерознак В. П. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 92. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Тапані́міка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 501. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]