Удзельнік:DBatura/Чарнавік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Легітымнасць уварвання ў Ірак у 2003 годзе — праблема законнасці аперацыі ЗША і іх саюзнікаў супраць Ірака ў 2003 годзе.

Міжнароднае права[правіць | правіць зыходнік]

У Статуце ААН выразна прадугледжаны выпадкі легітымнага прымянення ўзброенай сілы ў якасці апошняга сродку. Пункт 4 арт. 2 забараняе ў міжнародных адносінах прымяняць сілу або пагрозу сілай супраць тэрытарыяльнай цэласнасці і палітычнай незалежнасці якой-небудзь краіны. Адзінае выключэнне змяшчаецца ў палажэннях арт. 51, якая не абмяжоўвае краіны ў праве на індывідуальную і калектыўную самаабарону ў выпадку ўзброенай атакі агрэсара. Так як у 2003 годзе з боку Ірака агрэсіі не было, то крытыкі выкарыстоўваюць тэзіс аб парушэнні Статута ААН[1].

Кофі Анан, тагачасны генеральны сакратар ААН, назваў ўварванне незаконным з пункту гледжання міжнароднага права, паколькі яно парушала Статут[2].

Улады ЗША абгрунтоўвалі сваю пазіцыю тым, што ў рэзалюцыях СБ ААН 678 (1990 год), 687 (1991 год) і 1441 (2002 год) прадстаўлялася ўскосная магчымасць правядзенне ваеннай аперацыі супраць Ірака ў пэўных выпадках. Першая меркавала супрацьдзеянне іракскай акупацыі Кувейта падчас вайны ў Персідскім заліве. Другая наклала наклала на афіцыйны Багдад абавязкі па ліквідаці зброі масавага знішчэння (ЗМЗ). Трэцяя ўпаўнаважвала накіраваць у краіну місію міжнародных супрацоўнікаў па праверкі адсутнасці ЗМЗ. Дакументы ўскосна меркавалі ваенныя дзеянні для прымушэння дзяржавы да выканання патрабаванняў міжнароднай супольнасці[3][4].

У 1998 годзе амерыканскі ўлады разгарнулі ўдары па іракскай тэрыторыі на падставе таго, што краіна выслала прадстаўнікоў МАГАТЭ і прыпыніла супрацоўніцтва са Спецыяльнай камісіяй ААН, акая займалася пытаннямі ЗМЗ. Напярэдадні ўварвання 2003 года ЗША абвясцілі адсутнасць поўнага і вычарпальнага супрацоўніцтва з боку Ірака падставай для ваеннай аперацыі[4], хаця міжнародных прадстаўнікоў у адпаведнасці з рэзалюцыяй 1441 Багдад прыняў[3].

Афіцыйны Вашынгтон вырайшыў дзейнічаць без дадатковай рэзалюцыі, паколькі атрымаць яе было б немагчыма, так як відавочна супраць былі Расія і Францыя[5]. Шэраг аўтараў (Г. Дэкер, Р. Весел) прызнаюць магчымасць прымянення сілы ў выпадку парушэння дзяржавай сваіх абавязацельстваў, з рэзалюцый Савета Бяспекі без спецыяльнай санкцыі Савета[4]. Іншыя (Т. Франк) такую магчымасць адпрэчваюць. Крытыкі дзеянняў Вашынгтона мяркуюць, што ЗША не мелі дастатковых падстаў меркаваць пагрозу агрэсіі з боку Ірака і ўжо тым больш аднаасобна прымаць рашэнне па ўварванню без дадатковай санкцыі СБ[3].

Асноўныя абвінавачванні[правіць | правіць зыходнік]

Напярэдадні вайны адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джорджа Буша-малодшага разгарнула інфармацыйную кампанію супраць іракскага рэжыму Садама Хусейна. Улады краіны абвінавацілі ў наяўнасці ЗМЗ і супрацоўніцтве з «Аль-Каідай».

У 1991 годзе была ўтворана Спецкамісія ААН па раззбраенні Ірака (у адпаведнасці з рэзалюцыяй №687 Савета Бяспекі ААН). Меркавалася пад міжнародным наглядам правясці ліквідацыю запасаў ЗМЗ. Багдад прызнаў рэзалюцыю, але практычна адразу паміж іракскімі ўладамі і міжнароднымі інспектарамі сталі ўзнікаць рознагалоссі. Іракскае кіраўніцтва перыядычна адмаўлялася дапускаць інспектараў на аб’екты. Тым не менш у чэрвені 1994 года спецыялісты ААН завяршылі знішчэнне большай часткі хімічнай зброі і абсталявання для яе вытворчасці. У 1995-м неабвержныя доказы вымусілі Багдад прызнаць наступальны характар сваёй праграмы біялагічнай ўзбраення, аднак ён па-ранейшаму перашкаджаў інспекцыям і патрабаваў спынення працы камісіі. Нарэшце, у 1998 годзе падчас візіту ў Ірак Генеральнага сакратара ААН Кофі Анана быў падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні. Камісія правяла буйнамаштабную праверку, яе кіраўнік Рычард Батлер загаварыў пра магчымасць зняцця санкцый з Ірака. Аднак СБ ААН пакінуў санкцыі ў сіле[5].

У гэты час французскія эксперты выявілі сляды нервова-паралітычнага газу VX у пробах з ракетных боегаловак. Ірак спыніў супрацоўніцтва са спецкамісіяй. Рычард Батлер абвінаваціў Багдад ва ўтойванні інфармацыі, што справакавала серыю паветраных нападаў ЗША па Іраку. Расія, Францыя і Кітай запатрабавалі адстаўкі Батлера. У 1999 годзе парламент Ірака прагаласаваў за спыненне выканання рэзалюцыі СБ ААН. У адказ Савет Бяспекі ўсё ж такі вырашыў замяніць склад спецкамісіі. Яна была перайменаваная ў камісію па назіранні, кантролі і інспекцыях. Але урад Садама па-ранейшаму адмаўляўся дапускаць у краіну інспектараў, патрабуючы адмены санкцый. У 2002 годзе, калі стала зразумела, што новая ваенная аперацыя ЗША супраць Ірака рэальная, ён дазволіў міжнародным прадстаўнікам вярнуцца. Напярэдадні ўварвання дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл зладзіў на пасяджэнні Савета Бяспекі мультымедыйную прэзентацыю, мэтай якой было даказаць, што Ірак робіць усё, каб схаваць наяўнасць у яго ЗМЗ. Самым яркім момантам яго выступу стала дэманстрацыя прабіркі з небяспечным рэчывам[5] (гадамі праз высветлілася, што ў пасудзіне знаходзіўся звычайны парашок[6]).

Адразу пасля заканчэння вайны ў краіне пачала работу група даследавання Ірака, якая займалася пошукам ЗМЗ. Ваеннаслужачыя Польшчы і ЗША ў 2004 годзе знайшлі боепрыпасы з хімічнай зброяй[7][8][9]. Аднак, як высветлілася пазней, знойдзеныя снарады ўтрымлівалі толькі рэшткі рэчываў, што знішчаліся пад наглядам прадстаўнікоў ААН яшчэ ў 1990-я гады. 6 кастрычніка 2004 года арганізацыя Iraq Survey Group (яна з’яўлялася пануючай у справе пошукаў ЗМЗ) афіцыйна заявіла, што на момант уварвання замежных сіл у 2003 годзе Ірак не меў ніякіх забароненых сродкаў[10]. На допыце ў Федэральнам бюро расследаванняў Садам Хусейн пацвердзіў, што ў краіны не было зброі масавага знішчэння[11].

У 2004 годзе Камісія па тэрактах 11 верасня прыйшла да высновы, што няма доказаў якіх-небудзь адносін паміж рэжымам Садама і «Аль-Каідай»[12].

Гуманітарная аперацыя[правіць | правіць зыходнік]

Адным з аргументам ўрада Буша наконт вайны было тое, што Садам Хусейн з’яўляецца тыранам і ажыццяўляе рэпрэсіі супраць уласнага насельніцтва. У сувязі з гэтым прыхільнікі ўварванне разглядаць яго як гуманітарную аперацыю. З тым, што іракскі рэжым быў тыранічным пагаджаюцца нават іх апаненты, але ў той жа час адзначаюць адсутнасць неабходных умоў[13], а менавіта[14]:

  1. наяўнасць бягучага генацыда альбо яго пагроза, альбо супастаўных масавых забойств і ахвяр;
  2. ваенныя дзеянні павінны быць апошняй магчымасцю спынення або прадухілення забойстваў, пры наяўнасці эфектыўнай альтэрнатывы войскі выкарыстоўвацца не павінны;
  3. гуманітарныя меркаванні павінны быць асноўным матывам ўзброенага ўмяшання (не абавязкова адзіным, але заўжды на першым месцы);
  4. інтэрвенцыя адпавядае міжнародным нормам аб правах чалавека і гуманітарным праве;
  5. павінна прысутнічаць разумная ўпэўненасць у тым, што ваенная аперацыя прынясе больш карысці, чым шкоды.

У дакладзе Human Rights Watch 2004 года за аўтарствам Кенета Роса даюцца наступныя заявы аб вышэйзгаданых пунктах:

  1. станам на 2003 год у Іраку не адбывалася масавых забойстваў, рэпрэсій ці генацыдаў, а «самыя абуральныя злачынствы Садама засталіся ў мінулым» (гл. Анфаль). Як мінімум, «маштабы забойстваў у Іраку не дасягалі таго ўзроўню, які дазволіў бы ставіць пытанне аб гуманітарнай інтэрвенцыі»[15];
  2. не былі вычарпаныя ўсе іншыя разумныя магчымасці спынення злачынстваў рэжыму, у тым ліку крымінальны пераслед[16];
  3. галоўнымі мэтамі вайны называліся меркаваная наяўнасць ЗМЗ і сувязі з ісламістамі. Гуманітарны бок уварвання слаба разглядаўся амерыканцамі, аб чым сведчыць вакуум улады, непадрыхтаванасць вайскоўцаў да выканання паліцэйскіх функцый, ліквідацыя акупацыйнай адміністрацыяй іракскіх сілавых і ваенізаваных фарміраванняў, адмова ад стварэння міжнароднага трыбунала па Іраку[17];
  4. Узброеныя сілы ЗША, паводле снежаньскай (2003 г.) справаздачы Human Rights Watch, да невыбарчага, праводзілі неабіральныя атакі і ўжывалі касетныя боепрыпасы паблізу населеных раёнаў, што цягнула адчувальныя грамадзянскія страты[18];
  5. планы па паляпшэнню становішча насельніцтва і дэмакратызацыі Ірака былі сарваныя з-за працягу баявых дзеянняў[19].

Human Rights Watch робіць выснову, што аперацыя не адпавядае крытэрам гуманітарнай інтэрвенцыі[20].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Франк 2009, с. 106.
  2. "Iraq war illegal, says Annan". BBC News. 16 верасня 2004. Архівавана з арыгінала 10 Жнівень 2022. Праверана 26 Жнівень 2022.
  3. а б в Франк 2009, с. 107.
  4. а б в Довгаль 2004, с. 8.
  5. а б в Беленькая 2023, «Другого пути не было».
  6. Колин Пауэлл требует ответов по поводу лжи относительно оружия массового уничтожения в Ираке // ИноСМИ (пераклад артыкула The Guardian), 17 февраля 2011
  7. В Ираке найдено химическое оружие(недаступная спасылка)
  8. Update on chemical demilitarisation
  9. Найденное в Ираке химическое оружие признано смертельно опасным
  10. США официально признали, что у Саддама не было ОМП
  11. Anderson, Curt (2017-01-09). "FBI agent who interrogated Saddam Hussein leads airport case". Associated Press. Архівавана з арыгінала 2023-01-06. Праверана 2020-01-08.
  12. Cheney on torture report: Saddam Hussein 'had a 10-year relationship with al-Qaida' (англ.). @politifact. Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2019. Праверана 28 мая 2019.
  13. Росс 2004, Преамбула.
  14. Росс 2004, Стандарты гуманитарной интервенции.
  15. Росс 2004, Масштабы убийств.
  16. Росс 2004, Последняя разумная возможность.
  17. Росс 2004, Гуманитарная цель.
  18. Росс 2004, Соблюдение норм гуманитарного права.
  19. Росс 2004, Не навредить.
  20. Росс 2004, Заключение.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]