Уладзімір Уладзіміравіч Калесніковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Уладзіміравіч Калесніковіч
Нараджэнне 24 красавіка 1974(1974-04-24) (50 гадоў)
Адукацыя
Месца працы

Уладзімір Уладзіміравіч Калесніковіч (нар. 24 красавіка 1974, в. Пучыны, Пінскі раён) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 24 красавіка 1974 года ў в. Пучыны Пінскага раёна Брэсцкай вобласці[1].

Скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Механізацыя сельскай гаспадаркі»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне прадпрыемствамі аграпрамысловага комплексу»[1].

Працаваў інжынерам-механікам, галоўным інжынерам калгаса «Ставоцкі» Пінскага раёна; намеснікам начальніка ўпраўлення па механізацыі і тэхнічным прагрэсе, начальнікам аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, выконваючым абавязкі першага намесніка старшыні Пінскага раённага выканаўчага камітэта; начальнікам аддзела продажаў ААТ «Дэметра»; начальнікам аддзела сельскагаспадарчых праектаў, намеснікам начальніка тэрытарыяльнага ўпраўлення № 5 ЗАТ «Белзамежбуд»; інжынерам, вядучым інжынерам сектара забеспячэння УБП «Спецыялізаваная перасовачная механізаваная калона № 33» ААТ «Пінсксаўгасбуд»; вядучым інжынерам-інспектарам дзяржтэхнагляду ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Пінскага раённага выканаўчага камітэта; дырэктарам УП «Пінскае ПМС» Пінскага раёна[1].

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Пінскай сельскай акругі № 15. Член Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Падзякай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[1].

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае чатырох дачок[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]