Фердынанд Ласаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фердынанд Ласаль
Імя пры нараджэнні ням.: Ferdinand Johann Gottlieb Lassal
Род дзейнасці пісьменнік, палітык, эканаміст, адвакат, філосаф
Дата нараджэння 11 красавіка 1825(1825-04-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 жніўня 1864(1864-08-31)[1][2][…] (39 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Heyman Lassal[d][5]
Маці Ro­sa­lie Heiz­feld[d]
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фердынанд Ласаль (11 красавіка 1825, Брэслаў, цяпер Вроцлаў у Польшчы — 31 жніўня 1864, Жэнева) — нямецкі філосаф, юрыст, эканаміст і палітычны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў пісаць прозвішча як Lassalle ў 1840-я гады ў Парыжы, да гэтага як і бацькі пісаўся Lassal.

У 1843—1846 гадах вывучаў філасофію, філалогію і гісторыю ў Брэслаўскім і Берлінскім універсітэтах. Яго погляды сфарміраваліся пад уплывам Іагана Фіхтэ, Георга Гегеля, Луі Блана. У 1848—1849 гадах супрацоўнік Neune Rheinische Zeitung («Новай Рэйнскай газеты»), якую рэдагаваў Карл Маркс. За ўдзел у рэвалюцыйным руху ў Дзюсельдорфу ў 1848 годзе зняволены. Распрацаваў асновы праграмы, і быў адным з заснавальнікаў у 1863 годзе і першым прэзідэнт Усеагульнай нямецкай рабочай асацыяцыі. Прапагандаваў «жалезны закон» заработнай платы, паводле якога, заработак вагаецца вакол фізічна неабходнага мінімуму сродкаў існавання ў залежнасці ад росту або скарачэння рабочага насельніцтва. Выступаў за ўсеагульнае і роўнае выбарчае права, стварэнне з дзяржаўнай дапамогай асацыяцый рабочых, стварэнне бяскласавага грамадства праз рэформы і іншае. Быў прыхільнікам аб’яднання Германіі пад вяршэнствам Прусіі. У 1863—1864 гадах намагаўся супрацоўнічаць з Ота Бісмаркам супраць лібералаў.

Памёр ад раны атрыманай на дуэлі.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар прац «Філасофія Геракліта» (ч. 1—2, 1858), «Сістэма набытых правоў» (т. 1—2, 1861; галоўны палітычны твор), драмы «Франц фон Закінген» (1859) і іншае.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Ferdinand Lassalle // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Ferdinand Lassalle // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://library.fes.de/cgi-bin/ihg2pdf.pl?vol=2&f=89&l=90
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. http://www.rheinische-geschichte.lvr.de/Epochen-und-Themen/Themen/rebell-im-rheinland.-ferdinand-lassalle-die-revolution-18481849-und-die-arbeiterbewegung/DE-2086/lido/57d12cf49c8909.43544228#toc-3
  6. Burschenschafter-Stammrolle: Verzeichnis der Mitglieder der Deutschen Burschenschaft nach dem Stande vom Sommer-Semester 1934B: Willy Nolte, 1934.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]