1-я руская брыгада (НВАЮ)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
1-я руская брыгада
Краіна
Уваходзіць у Q21644262?
Тып воінскае фарміраванне
Удзел у
Вядомыя камандзіры Q21756368?

1-я руская / савецкая[1] ўдарная брыгада (славенск.: Ruska udarna brigada, сербахарв.: Руска ударна бригада / Ruska udarna brigada) — ваеннае тактычнае фарміраванне Народна-вызваленчай арміі Югаславіі (НВАЮ), створанае на тэрыторыі Славеніі ў апошнія дні Другой сусветнай вайны. Падраздзяленне набрана з ліку грамадзян Савецкага Саюза. У ваенных дзеяннях удзелу не прымала.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У гады Другой сусветнай вайны ў шэрагах партызанскіх фарміраванняў Славеніі налічвалася каля 1550 грамадзян СССР. Гэта былі ваеннапалонныя чырвонаармейцы і остарбайтэры, якія збеглі з лагераў і месцаў прымусовага ўтрымання на тэрыторыі Аўстрыі, Італіі і Югаславіі, акупаванай войскамі краін «восі». Яшчэ адну групу байцоў прадстаўлялі перабежчыкі з воінскіх фарміраванняў вермахта: 162-й (цюркскай) пяхотнай дывізіі, казацкіх і іншых калабарацыянісцкіх фарміраванняў. Першапачаткова савецкія грамадзяне знаходзіліся ў розных партызанскіх атрадах і брыгадах. З восени 1943 года, у сувязі з ростам іх колькасці, Галоўны штаб Народна-вызваленчай арміі і партызанскіх атрадаў Славеніі пачаў зводзіць замежнікаў у аднастайныя па складзе падраздзяленні партызанскіх атрадаў і народна-вызваленчых брыгад 7-га і 9-га карпусоў. З’явіліся так званыя «рускія» аддзяленні, узводы, роты і батальёны. Гэтыя фарміраванні ўваходзілі ў склад славенскіх партызанскіх часцей і цалкам падпарадкоўваліся іх камандаванню[2][3][4].

Па завяршэнні вайны ўсе грамадзяне СССР падлягалі рэпатрыяцыі. Для забеспячэння арганізаванай адпраўкі былых партызан на радзіму ў маі 1945 года была сфарміравана 1-я руская брыгада, у якую накіроўваліся савецкія грамадзяне з часцей НВАЮ[5][6].

Фарміраванне брыгады ажыццяўлялася на базе 2-га «рускага» батальёна 18-й славенскай ударнай Базавіцкай брыгады з грамадзян СССР, якія ўваходзілі ў склад падраздзяленняў 9-га і 7-га карпусоў. Стварэнне злучэння адбывалася ў сяле Шэмпас, размешчаным у 12 км на ўсход ад Гарыцыі[7]. Падраздзяленне складалася з чатырох (па іншых даных — двух[8]) батальёнаў. Камандзірам брыгады прызначаны Анатоль Ігнатавіч Дзячэнка, які да гэтага займаў пасаду намесніка камандзіра Базавіцкай брыгады. У баявых дзеяннях 1-я руская брыгада ўдзелу не прымала. Неўзабаве пасля ўтварэння асабісты склад з’ехаў праз Любляну ў Савецкі Саюз[9][10][11][12][8].

У кнізе ваенна-гістарычнага інстытута ў Бялградзе «Народна-вызваленчая армія Югаславіі» заяўлялася пра 800 байцоў[13]. Па іншай інфармацыі, у канцы чэрвеня 1945 года па спісе асабістага складу брыгада налічвала 416 чалавек. Яшчэ каля 90 чалавек знаходзіліся ў гэты час у розных шпіталях. Каля 60 чалавек у чэрвені былі накіраваны ў Чырвоную Армію[12]. З ліку 448 савецкіх грамадзян брыгады рускіх было 190, казахаў — 70, украінцаў — 60, азербайджанцаў — 50, узбекаў — 25, беларусаў — 15, таджыкаў — 10, туркменаў — 10, кіргізаў — 5, татараў — 5, яўрэяў — 4, малдаван — 4[14].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бушуева Т. С. (составитель). Советские люди в освободительной борьбе югославского народа: 1941-1945 гг. Воспоминания, документы и материалы. — Москва: Наука, 1973. — 207 с.
  • Бушуева Т. С. «Русские» роты и батальоны в Народно-освободительной армии Югославии // Советское славяноведение : журнал. — Москва: Наука, 1972. — Вып. 3. — С. 11—20.
  • Зеленин, В. В. Участие советских людей в народно-освободительной войне Югославии // Советское славяноведение : журнал. — Москва: Наука, 1965. — Вып. 6.
  • История Второй мировой войны 1939 −1945. — Москва: Военное издательство, 1979. — Т. 10.
  • Казак В. Н. Побратимы. Советские люди в антифашистской борьбе народов балканских стран 1941—1945. — Москва: Мысль, 1975. — 176 с.
  • Пилько, Н. С. Советские граждане в рядах Народно-Освободительной армии Словении // Профессор Сергей Александрович Никитин и его историческая школа : Материалы международной научной конференции / Чуркина, И. В.. — Москва: Институт славяноведения РАН, 2004. — С. 431—439.
  • Семиряга, М. И. Советские люди в европейском сопротивлении. — Москва: Наука, 1970.
  • Anić, Nikola; Joksimović, Sekula; Gutić, Mirko. Narodno oslobodilačka vojska Jogoslavije. Pregled Razvoja Oruzanih Snaga Narodnooslobodilnackog pokreta 1941—1945 / Uroš KOSTIĆ. — Beograd: Vojnoistorijski institut, 1982.
  • Bavec-Branko, Franjo. Bazoviška brigada. — Ljubljana, 1970.
  • Žiljajev, Grigorij Aleksandrovič. Kaj nas je povezovalo? Zapisi 1943—1945. — Nova Gorica: Odbor skupnosti 30. div.: OOZZB, 2004. — 156 с.
  • Zbornik dokumenata i podataka o narodnooslobodilačkom ratu jugoslovenskih naroda. Borbe u Sloveniji 1945. god / Miloš Krstić. — Beograd: Vojnoistorijski institut, 1975. — Т. 6, knj. 19.
  • Zbornik dokumenata i podataka o narodnooslobodilačkom ratu jugoslovenskih naroda. Operacije jugoslovenske armije 1945. god / Krstić, Miloš. — Beograd: Vojnoistorijski institut, 1975. — Т. 11, knj. 4.
  • Zupanc, Ciril. Mihajlo, obveščevalec in diverzant IX. korpusa. — Nova Gorica: Goriški muzej, 2007. — ISBN 9616201328.