Summa technologiae

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Summa technologiae
Аўтар Станіслаў Лем
Жанр філасофія і эсэ
Мова арыгінала польская
Выпуск 2017

Summa technologie – адна з першых кніг, якая змяшчае філасофскія эсэ Станіслава Лема .

Упершыню кніга была апублікавана выдавецтвам «Wydawnictwo Literackie» ў 1964 годзе. Яе назва адсылае да працы Тамаша Аквінскага «Summa theologiae» .

У гэтым творы аўтар паспрабаваў разабрацца з праблемамі, часам не такімі далёкімі, будучыні, а з пункту гледжання сучаснасці — з праблемамі зусім актуальнымі. Асноўная тэма, якую Лем закрануў ў кнізе, — праблемы цывілізацыі без абмежаванняў — як тэхналагічных, так і матэрыяльных. Аўтар таксама разгледзеў этычныя і філасофскія наступствы тэхналогій будучыні.

Праца была апублікаваная ў 1964 годзе і з гэтай прычыны змяшчае пэўныя недакладнасці ў некаторых галінах (напрыклад, матэматыка, біялогія, сацыялогія ). Некаторыя тэмы, якія абмяркоўваў аўтар у той час, былі цалкам у галіне навуковай фантастыкі, а цяпер сталі важнымі і надзённымі, напрыклад, віртуальная рэальнасць, нанатэхналогіі і штучны інтэлект.

Кніга падзелена на восем раздзелаў, у кожным з якіх уважліва разглядаюцца наступствы канкрэтнага дапушчэння.

І. Дылемы (напісана ў 1961 г.)

Лем пачынае з прадстаўлення свайго погляду на прадказанне будучыні і сваёй матывацыі для напісання гэтай кнігі.

II. Дзве эвалюцыі

У раздзеле разглядаюцца падабенствы паміж рознымі тыпамі эвалюцыі : біялагічнай, тэхналагічнай і сацыяльнай.

III. Касмічныя цывілізацыі

Агляд сучасных (у часе напісання кнігі) намаганняў і тэорый праграмы SETI разам з іх істотнай крытыкай.

IV. Інтэлектроніка

У гэтым слове, прыдуманым Лемам, усё сказана — прыйдзе дзень, калі машынны інтэлект стане роўным або перавысіць чалавечы інтэлект. Пагатоў, праблемы, якія стаяць перад чалавецтвам, могуць перавышаць інтэлектуальныя магчымасці даследчыкаў з плоці і крыві . Чаго нам —людзям — чакаць (або баяцца) у такой будучыні?

V. Пралегомены ўсемагутнасці

Тэхналагічная эвалюцыя дае нам усё больш і больш магчымасцей — насамрэч, у будучыні мы павінны стаць усемагутнымі! Ці не?

VI. Фантамалогія

Яшчэ адзін тэрмін, прыдуманы Лемам. Чалавечае ўспрыманне абмежавана біялогіяй — дык, можа быць, мы можам дасягнуць усемагутнасці імітацыйным шляхам? Нават у гэтым выпадку Лем знаходзіць шмат дзіўных праблем. Тое, што Лем называе фантамалогіяй, цяпер вядома як віртуальная рэальнасць .

VII. Стварэнне светаў

Выказваецца здагадка, што замест цяжкіх і пакутлівых даследаванняў ці мо мы зможам аўтаматызаваным спосабам здабываць новую інфармацыю з існуючай? Пачынаючы з гэтага пытання, Лем развівае сваю канцэпцыю ажно да стварэння новых сусветаў. Не выключаецца магчымасць існавання ў такім парадку раю (або пекла — то-бок жыцця пасля смерці).

VIII. Пасквіль на эвалюцыю

Біялагічная эвалюцыя зрабіла даволі дрэнную працу па стварэнні людзей і іншых жывёл. Ці могуць інжынеры быць лепшымі?

У чацвёртым, пашыраным выданні з 1984 г. апублікаваны дадатковы нарыс: Пасляслоўе. Дваццаць гадоў пазней (Posłowie. Dwadzieścia lat później).

Разважанні над праблемамі, раней узнятымі ў Summa... таксама ўвайшлі ў зборнікі: «Tajemnica chińskiego pokoju» (1996), «Bomba megabitowa» (1999), «Okamgnienie» (2000) і «Dylematy» (2003).

Аўтар пра свой твор[правіць | правіць зыходнік]

Станіслаў Лем лічыў «Summa…» за сваю найбольш паспяховую дыскурсіўную працу [1] . Ён прысвяціў ёй, між іншым, эсэ апублікаванае ў зборніках «Rozprawy i szkice (1975) і Mój pogląd na literaturę (2003), дзе апублікавана эсэ «Trzydzieści lat później».

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Lem o Summie... na oficjalnej stronie Stanisława Lema. Strona Stanisława Lema - solaris.lem.pl.

Пра кнігу на афіцыйным сайце аўтара