Замах на Лі Чжэ Мёна: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі Тэгі: Адменена Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта |
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта |
||
Радок 3: | Радок 3: | ||
== Ход падзей == |
== Ход падзей == |
||
2 студзеня Лі праводзіў прэс-канферэнцыю ў новым аэрапорце [[ |
2 студзеня Лі праводзіў прэс-канферэнцыю ў новым аэрапорце [[Кадакто]]<ref>[https://abcnews.go.com/International/south-korean-opposition-leader-stabbed-rushed-hospital/story?id=106038456 South Korean opposition leader stabbed, rushed to hospital]</ref>. У 10:27 раніцы [[UTC+09:00|па карэйскаму часу]] да яго падышоў чалавек, нібыта папрасіць аўтограф. Нечакана мужчына працяў шыю палітыка нажом<ref>[https://en.yna.co.kr/view/AEN20240102003451315 (LEAD) Opposition leader Lee Jae-myung attacked during visit to Busan]</ref>. Прысутныя на месцы здарэння прадстаўнікі Дэмпартыі неадкладна прыкрылі Лі, а адзін з іх накрыў месца ўдару тканінай<ref>[https://www.aljazeera.com/news/2024/1/2/south-korean-opposition-leader-stabbed-in-neck-rushed-to-hospital South Korean opposition leader stabbed in neck, airlifted to hospital]</ref>. Замах трансляваўся ў прамым эфіры паўднёвакарэйскіх тэлеканалаў і радыёстанцый<ref>[https://www.msn.com/en-us/news/world/south-korean-opposition-leader-lee-jae-myung-stabbed-during-event-in-busan/ar-AA1mkJwF South Korean opposition leader Lee Jae-myung stabbed during event in Busan]</ref>. Са слоў відавочцаў, у момант нападу на месцы прысутнічала больш за дзясятак паліцыянтаў<ref>[https://www.reuters.com/world/asia-pacific/south-korea-opposition-chief-stabbed-during-visit-busan-yonhap-2024-01-02/ South Korea opposition chief stabbed in neck, in intensive care]</ref>. |
||
Лі атрымаў ірваную рану на шыі даўжынёй у адзін сантыметр з крывацёкам<ref>[https://www.theguardian.com/world/2024/jan/02/lee-jae-myung-stabbed-south-korea-opposition-leader-busan-local-media-reports South Korea opposition leader Lee Jae-myung stabbed in the neck]</ref>. |
Лі атрымаў ірваную рану на шыі даўжынёй у адзін сантыметр з крывацёкам<ref>[https://www.theguardian.com/world/2024/jan/02/lee-jae-myung-stabbed-south-korea-opposition-leader-busan-local-media-reports South Korea opposition leader Lee Jae-myung stabbed in the neck]</ref>. |
Версія ад 06:50, 4 студзеня 2024
2 студзеня 2024 года падчас наведвання будаўнічай пляцоўкі аэрапорта ў Кадакто (Пусан) быў здзейснены замах на лідара паўднёвакарэйскай апазіцыі і старшыню «Дэмакратычнай партыі Карэі» Лі Чжэ Мёна. Палітык выжыў, але атрымаў нажавое раненне[1][2]. Інцыдэнт адбыўся за тры месяцы да парламенцкіх выбараў[3].
Ход падзей
2 студзеня Лі праводзіў прэс-канферэнцыю ў новым аэрапорце Кадакто[4]. У 10:27 раніцы па карэйскаму часу да яго падышоў чалавек, нібыта папрасіць аўтограф. Нечакана мужчына працяў шыю палітыка нажом[5]. Прысутныя на месцы здарэння прадстаўнікі Дэмпартыі неадкладна прыкрылі Лі, а адзін з іх накрыў месца ўдару тканінай[6]. Замах трансляваўся ў прамым эфіры паўднёвакарэйскіх тэлеканалаў і радыёстанцый[7]. Са слоў відавочцаў, у момант нападу на месцы прысутнічала больш за дзясятак паліцыянтаў[8].
Лі атрымаў ірваную рану на шыі даўжынёй у адзін сантыметр з крывацёкам[9].
У 10:47 прыбыла машына хуткай дапамогі. У 11:16 палітык быў дастаўлены ў рэгіянальны траўматалагічны цэнтр бальніцы Пусанскага нацыянальнага ўніверсітэта. Пасля ён эвакуіраваны на верталёце ў бальніцу Сеульскага нацыянальнага ўніверсітэта, пры гэтым знаходзячыся ў свядомасці[10]. Там Лі перанёс экстранную аперацыю. Прадстаўнікі Дэмпартыі заявілі, што аперацыя заняла «больш часу, чым чакалася»[11].
Падазраваны
Паліцыяй быў затрыманы 59-гадовы мужчына. На мерапрыесмтвы ён быў з папяровай каронай з надпісам «Я Лі Чжэ Мён» і таблічкай «200 месцаў у Нацыянальным сходзе»[12][13][14]. Паводле звестак «Пусан ільба», нападнік адмовіўся адказваць на пытанні аб сваіх матывах[15].
Праз некалькі гадзін пасля нападу паліцыя назвала прозвішча падазраванага — Кім. Пры ім выяўлены нож даўжынёй 18 сантыметраў (здабыты праз Інтэрнэт[16]). Паліцэйскае ўпраўленне Пусана заявіла, што плануе прад’віць Кіму абвінавачванне ў замаху на забойства, паколькі ён прызнаўся, што меў намер забіць Лі. У снежні 2023 года падазраваны таксама прысутнічаў на мерапрыемстве, дзе палітык выступаў у якасці хэдлайнера ў Пусане. На відэазапісе бачна, як Кім чакае Лі, але не можа ўсталяваць цесны кантакт. На ім была тая ж папяровая карона з надпісам «Я Лі Чжэ Мён», як і падчас студзеньскага замаху[17].
На наступны дзень пасля замаху ў кватэры Кіма і ў яго офісе былі праведзеныя ператрусы. Сілавікі не выявілі ніякіх папярэдніх запісаў аб злачынствах, ужыванні наркотыкаў або псіхіятрычных захворваннях у нападніка. На момант нападу ён таксама быў цвярозы[18].
Рэакцыя
Прэзідэнт краіны Юн Сок Ёль заявіў, што гэты напад быў «тэрарыстычным актам... і сур’ёзнай пагрозай дэмакратыі» (з аналагічнай заяваў выступіў прадстаўнік Дэмакратычнай партыі Квон Чхіль Сын[19]), загадаўшы ўладам пачаць расследаванне інцыдэнту[20]. Юн Хі Гын, генеральны камісар Нацыянальнага агенцтва паліцыі, абвясціў аб фарміраванні ў Пусане спецыяльнай следчай групы для расследавання замаху[21].
Заўвагі
- ↑ South Korean Opposition Leader Is Stabbed
- ↑ В Южной Корее совершено покушение на лидера оппозиции
- ↑ Head of South Korean Opposition Party Is Stabbed
- ↑ South Korean opposition leader stabbed, rushed to hospital
- ↑ (LEAD) Opposition leader Lee Jae-myung attacked during visit to Busan
- ↑ South Korean opposition leader stabbed in neck, airlifted to hospital
- ↑ South Korean opposition leader Lee Jae-myung stabbed during event in Busan
- ↑ South Korea opposition chief stabbed in neck, in intensive care
- ↑ South Korea opposition leader Lee Jae-myung stabbed in the neck
- ↑ Head of South Korean Opposition Party Is Stabbed
- ↑ (7th LD) Attacked opposition leader Lee's surgery completed, progress closely monitored
- ↑ South Korea opposition leader Lee Jae-myung stabbed in the neck
- ↑ South Korean opposition leader stabbed in neck, airlifted to hospital
- ↑ South Korean opposition leader Lee Jae-myung stabbed in the neck
- ↑ South Korea opposition chief stabbed, condition not life-threatening
- ↑ South Korean opposition leader stabbed, rushed to hospital
- ↑ (7th LD) Attacked opposition leader Lee's surgery completed, progress closely monitored
- ↑ Knife Attack on Opposition Leader Raises Alarms in Polarized South Korea
- ↑ South Korean opposition leader Lee Jae-myung stabbed during event in Busan
- ↑ South Korea’s liberal opposition leader stabbed in the neck by knife-wielding man
- ↑ (7th LD) Attacked opposition leader Lee's surgery completed, progress closely monitored