Вадасховішча Эль-Асад
| Вадасховішча Эль-Асад | |
| بحيرة الأسد | |
| Каардынаты: | |
|---|---|
| Размяшчэнне |
Поўнач Сірыі |
| Даўжыня |
80 км |
| Шырыня |
8 км |
| Плошча |
610-817 км² |
| Упадаюць | |
| Выцякаюць |
Еўфрат |
Эль-А́сад (араб.: بحيرة الأسد - Buhayrat al-Assad) — вадасховішча ў Сірыі на рацэ Еўфрат. Названа ў гонар прэзідэнта Сірыі Хафеза аль-Асада.
У 1973 Сірыя пры дапамозе інжынераў з Савецкага Саюза завяршыла будаўніцтва Плаціны на Еўфраце вышэй па цячэнню ад горада Эр-Рака. Плаціна стварыла вадасховішча (Бухейрат Эль-Асад) аб'ёмам 12 км³, памеры якога прыкладна 80 км у даўжыню і 8 км у шырыню. Пры ўездзе на плаціну найстрогі пашпартны кантроль. Вада з вадасховішча выкарыстоўваецца для паліўнага земляробства. Маецца гідраэлектрастанцыя. На беразе размешчаны горад Эс-Саўра. Уздоўж вадасховішча ідзе аўтамагістраль і чыгуначная галінка Халеб — Эр-Рака. Вадасховішча Асад лічыцца ключавым месцам для птушак, якія мігрыруюць і зімуюць у Заходняй Азіі.