Востраў Маскігет

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Востраў Маскігет

Маскігет — невялікі пясчаны востраў на захадзе ад астравоў Такернак і Нантакет, у горадзе Нантакет, штат Масачусетс. Знаходзіцца за 5 міляў на паўднёвы ўсход ад вострава Мартас Віньярд. Даўжыня вострава каля 2 км, а шырыня — каля 0.4 км.

Вышыня вострава — 4.26 м. На яго паўночных берагах, знаходзяцца пясчаныя дзюны, а на паўднёвых берагах — ў асноўным балоты.

Большая частка вострава належыць людзям з горада Нантакет.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1880-х — 1890-х гадах на востраве знаходзілася ратавальная станцыя і дзевятнаццаць іншых будынкаў, у асноўным рыбацкія хаціны. Зараз засталіся дзве нежылыя хаціны, яны з'яўляюцца рэшткамі старых будынкаў. Адзін з іх — гэта рэшткі ратавальнай станцыі, другі дом калісьці належаў некалькім рыбакам латвійскага паходжання. Будаўніцтва першай станцыі пачалося ў лютым 1883 года. Але 28 снежня 1889 станцыя згарэла дашчэнту. Аднаўленне новай станцыі на востраве было скончана ў 1897 годзе. У 1929 годзе станцыя спыніла сваё функцыянаванне і яе пачалі разбіраць на матэрыялы, якія мусілі быць ужытымі ў Нантакеце. Пасля гэтага, колькасць будынкаў на востраве скарацілася да 14 дамоў. З таго часу людзі наведваць яе толькі сезонна.

Сувязь з востравам[правіць | правіць зыходнік]

Маскігет застаецца недасяжным для большасці лодак з-за водмеляў. Сплаў на каяках можа быць вельмі небяспечным. Спецыяльныя лодкі адыходзяць з Нантакецкай бухты.