Вызваленне Балгарыі
Вызваленне Балгарыі — падзеі, звязаныя з стварэннем балгарскай дзяржаўнасці пасля вызвалення пасля пяцісотгадовага асманскага ўладарства. Гэта адбылося ў выніку нацыянальнага Адраджэння. У 1876 годзе прайшло Красавіцкае паўстанне, якое было падаўлена, аднак мела моцны водгук у Заходняй Еўропе і асабліва ў Расійскай імперыі. Паўстанне стала нагодай пачатку руска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў, у выніку якой Балгарыя была вызвалена ад турэцкага ўладарства.
Красавiцкае паўстанне
[правіць | правіць зыходнік]Адбывалася 18 красавіка — 23 мая 1876 года. Узначальвалася Балгарскім рэвалюцыйным цэнтральным камітэтам.
Паўстанне было жорстка задушана турэцкімі войскамі. Колькасць ахвяр ад 15 да 30 тысяч чалавек. Аднак, нягледзячы на паразу, Красавіцкае паўстанне пахіснула турэцкае феадальнае панаванне ў Балгарыі. Матэрыялы журналістаў пра зверствы Асманскай імперыі выклікалі грамадскі рэзананс у Еўропе, нават у Брытанскай імперыі, якая была найбліжэйшым саюзнікам асманаў. У Расійскай імперыі паўстанне таксама атрымала шырокае асвятленне ў друку, у краіне прайшлі кампаніі па зборы ахвяраванняў і дапамогі балгарам.
Паўстанне стала адной з прычын правядзення Канстанцінопальскай канферэнцыі, дзе пасля Вялікіх дзяржаў узгаднілі праект палітычных рэформаў на асманскіх тэрыторыях з балгарскім насельніцтвам. Асманская імперыя адмовілася ад прапанаваных рэформаў і страціла палітычную і ваенную падтрымку Захаду. Усё гэта прывяло да пачатку руска-турэцкай вайны праз некалькі месяцаў.
Сан-Стэфанскi папярэдні дагавор[1]
[правіць | правіць зыходнік]Вайна скончылася перамогай Расіі і 3 мая 1878 выў падпісаны Сан-Стэфанскі мір. Дагавор прадугледжвае стварэнне аўтаномнага княства-данніка Балгарыі з хрысціянскім урадам і правам мець войска. Канчатковыя межы Княства павінны быць вызначаны змешанай руска-турэцкай камісіяй, аднак была вызначана прыкладная тэрыторыя. На чале дзяржавы павінен стаяць князь, які свабодна выбіраецца народам. Асманскія войскі павінны пакінуць краіну, а расійская ваенная акупацыя будзе доўжыцца два гады.
Сан-Стэфанскі дагавор значна абвастрыў адносіны паміж Расіяй і іншымі вялікімі дзяржавамі, паколькі ён быў заключаны ў парушэнне раней заключаных Расіяй сакрэтных пагадненняў з Аўстра-Венгрыяй — у прыватнасці Рэйхстагскага дагавора 1876 года і Будапешцкай канвенцыі 1877 года.
Канчаткова пытанне пра стварэнне Княства Балгарыі вырашыў Берлінскі дагавор.
Свята
[правіць | правіць зыходнік]3 мая, дзень падпісання Сан-Стэфанскай мірнай дамовы — нацыянальная свята ў Балгарыі, Дзень вызвалення ад асманскага іга.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ v'98: Санстефански договор, 1878 година . v'98. Праверана 17 жніўня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Българското опълчение въ Освободителната война 1877—1878 (Военноисторическа библиотека — кн.1, 1935) http://forum.boinaslava.net/showpost.php?p=164385&postcount=7
- Вус О. В. Освобождение Болгарии: Нарвские гусары на Балканах в 1877—1878 гг. // Всеобщее просветительское общество. URL: http://vsepros.ru/node/531 Архівавана 27 лютага 2018.
- Димитриев, Р. Боевете и операциите около Шипка във войната 1877 — 78 години. Военно-исторически етюд. София, 1902 https://archive.org/details/boevetieioperat00dimigoog