Землетрасенне ў Вірджыніі (2011)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Землетрасенне ў Вірджыніі (2011) (ЗША)
Землетрасенне ў Вірджыніі (2011)
Дата і
час
17:51:03 UTC, 23 жніўня 2011 года[1]
Магнітуда 5.8
Глыбіня
гіпацэнтра
6 км
Размяшчэнне
эпіцэнтра
37°56′10″ пн. ш. 77°55′59″ з. д.HGЯO

Землетрасенне ў Вірджыніі адбылося 23 жніўня 2011 года ў 13 гадзін 51 хвіліну па мясцовым часе. Магнітуда склала 5.8 (Mw)[1]. Пра параненых ці загінулых не паведамлялася[2].

Эвакуацыя Пентагона пасля землетрасення

Паводле паведамлення ад USGS, эпіцэнтр знаходзіўся ў 61 км на паўночны ўсход ад горада Рычманд, каля горада Мінерал  (англ.)[1][2]. Штуршкі былі зафіксаваны прыблізна ў 20:51 па Усходнееўрапейскаму часу[3] у штатах Мічыган, Паўднёвая Караліна і Масачусетс, а таксама ў канадскай правінцыі Антарыа. Былі эвакуіраваны будынак Кангрэса і Пентагон[3], а таксама будынак ФБР у Нью-Ёрку[1][4][5][6].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Пашкоджанні манумента Вашынгтона пасля штуршкоў

У Вірджыніі былі заглушаны два ядзерныя рэактары, а аэрапорты Ньюарк Ліберці і JFK у Нью-Ёрку часова прыпынілі палёты[4].

Паведамляецца пра пашкоджанне будынкаў Пентагона[7], Вашынгтонскага кафедральнага сабора і аэрапорта ім. Рональда Рэйгана  (англ.)[8][9][9], Манумент Вашынгтона[10].

Землетрасенне стала самым моцным з калі-небудзь зарэгістраваных у Вірджыніі[11] і першым у гісторыі землетрасеннем у акрузе Калумбія[12].

Зноскі

  1. а б в г Magnitude 5.8 - VIRGINIA. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2011. Праверана 24 жніўня 2011.
  2. а б BBC News - Earthquake strikes US east coast. bbc.co.uk (2011 [last update]). Праверана 23 August 2011.
  3. а б З-за землетрасення ў ЗША эвакуіравалі будынак Кангрэса і Пентагон. lenta.ru.
  4. а б Magnitude 5.8 Earthquake Hits Virginia, Sends Shockwaves Throughout East Coast | FoxNews.com
  5. http://content.usatoday.com/communities/ondeadline/post/2011/08/apparent-earthquake-rocks-washington-dc-area/1
  6. "5.9 earthquake hits Virginia, rattles NYC, east coast". ABC News. 23 August 2011. Архівавана з арыгінала 13 мая 2013. Праверана 23 August 2011.
  7. D.C. monuments 'stable' after 5.9 magnitude quake, official says(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2011. Праверана 24 жніўня 2011.
  8. Earthquake shakes Washington
  9. а б Earthquake reported along the East Coast
  10. Lenta.ru: Америка: Монумент Джорджа Вашингтона дал трещину из-за землетрясения
  11. Largest earthquake in Virginia State history strikes on Tuesday afternoon measuring almost 6.0. http://www.theweatherspace.com (2011 [last update]). Праверана 23 August 2011.
  12. http://earthquake.usgs.gov/earthquakes/states/district/history.php Архівавана 30 верасня 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]