Марцыяна Патоцкая
Выгляд
Марцыяна Патоцкая | |
---|---|
Марцыяна Агінская | |
Нараджэнне | каля 1713 |
Смерць | 1766 |
Род | Агінскія |
Бацька | Марцыян Міхал Агінскі |
Маці | Тэрэза з Бжастоўскіх |
Муж | Міхал Патоцкі[d] |
Дзеці | Антоні Патоцкі[d], Пётр Патоцкі[d], Крысціна Патоцкая[d], Тэрэза з Патоцкіх і Ганна з Патоцкіх[d] |
Марцыяна Патоцкая, народжаная Агінская (каля 1713 — 1766) — жонка валынскага ваяводы Міхала Патоцкага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Дачка кашталяна і ваяводы віцебскага, князя Марцыяна Міхала Агінскага (1672—1750) і Тэрэзы з Бжастоўскіх (пам. 1721). Мела пяць братоў і чатырох сясцёр.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]У 1723 годзе ўзяла шлюб з Міхалам Патоцкім.
Іх дзеці:
- Антоні Патоцкі (пам. каля 1782), палкоўнік французскай арміі, староста львоўскі, галіцкі і блонскі
- Пётр Патоцкі (пам. пасля 1794), кашталян люблінскі, стараста канарскі
- Крысціна Патоцкая, жонка Тамаша Фірлея Канарскага
- Тэрэза Патоцкая, першы муж ваявода менскі Юзаф Ежы Гільзен (1736—1786), другі муж гетман вялікі літоўскі Шыман Касакоўскі (1741—1794)
- Ганна Патоцкая, жонка харунжага надворнага кароннага Адама Мнішака
У мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]Вядомы партрэт Марцыяны Патоцкай, які захоўваецца ў капуцынскім кляштары ў Сэндзішаве Малапольскім.