Размовы:Вінніца

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Размовы:Горад Вінніца)

Ну дык што, будзем пераносіць пад назву Горад Вінныця?--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:29, 24 верасня 2014 (FET)

Думаю, лепш спачатку разабрацца з Літвой, Латвіяй і Польшчай. Там менш пытанняў (толькі я так і не зразумеў, ці правільна "Нарадзіліся ў Бяла-Падляску"). А па Украіне лепш пачынаць з Спіс гарадоў Украіны паводле насельніцтва ці чагосьці падобнага. Каб зразумець маштабнасць зменаў. --Artsiom91 (размовы) 20:40, 24 верасня 2014 (FET)
А ў будучыні трэба пераносіць. Дзіўна жадаць, каб у іншых мовах пісалі Barysau, а не Borisov, пры гэтым назвы Украіны, дзе руская мова не з'яўляецца дзяржаўнай, транслітарыраваць з рускай. --Artsiom91 (размовы) 20:43, 24 верасня 2014 (FET)
Мы надумаліся заняцца ўласнымі даследаваннямі ў галіне беларускага мовазанўства? --JerzyKundrat (размовы) 21:45, 24 верасня 2014 (FET)
Спадар Ежы, на форуме спадар Чаховіч паведаміў пра атрыманне адказу ад Акадэміі Навук. Яшчэ ў 2009 годзе быў уведзены тэхнічны кодэкс па перакладзе на беларускую мову геаграфічных назваў Украіны, Латвіі, Літвы і Польшчы. Спасылкі прыведзеныя на форуме. Згодна з ім, большасць назваў Украіны (у прыватнасці Вінніца) у беларускай мове належыць транслітарыраваць з украінскай, то бок ужываць Вінныця замест Вінніца. --Artsiom91 (размовы) 22:46, 24 верасня 2014 (FET)
Для Вінніцы не ўжывецца традыцыйная назва? А для Глухава з Макееўкай ужываецца? Як я зразумеў тут у табліцы 4 прыведзены толькі асобныя (далёка не ўсе) прыклады назваў, што ў энцыклапедычных выданнях традыцыйна замацаваліся ў адметнай форме. Увогуле практыка — крытэрый ісціны. Найлепш было б узяць якое-небудзь выданне з грыфам "Белкартаграфіі" пасля 2009 года ды спраўдзіць. --JerzyKundrat (размовы) 23:39, 24 верасня 2014 (FET)
Так, у кодэксе перад табліцай 4 сказана "Прыклады традыцыйнага напісання", а не "поўны пералік"... незразумела што рабіць з назвамі кшталту "Вінніца", дзе сапраўды ёсць пэўная традыцыя.--Artsiom91 (размовы) 08:07, 25 верасня 2014 (FET)
Маглі б ужо і поўны пераклік прыкласці або патлумачыць, чым кіравацца пры вызначэнні "традыцыйнасці"...прапаную пакуль не чапаць абласныя цэнтры і тыя гарады, што калісьці ў часы Кіеўскай Русі і ВКЛ адыгрывалі значную ролю. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:55, 25 верасня 2014 (FET)
Стварыў Гарады Украіны паводле ТКП --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:02, 25 верасня 2014 (FET)