Спіс Сводэша

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Спіс Сводзеша)
Перайсці да: рух, знайсці

Спіс Сво́дэша - прапанаваная амерыканскім лінгвістам Морысам Сводэшам прылада для ацэнкі ступені сваяцтва паміж рознымі мовамі па такой прыкмеце, як падабенства найболей устойлівага базавага слоўніка. Уяўляе сабой стандартызаваны пералік базавых лексем дадзенай мовы, прыблізна (але не дакладна) упарадкаваны па змяншэнні іх "базавасці" або гістарычнай устойлівасці.

Мінімальны набор найважнай ("ядзернай") лексікі ўтрымоўваецца ў 100-слоўным спісе Сводэша. У Вікіпедыі прынята выкарыстанне больш састарэлых і меней семантычна ўстойлівых, але затое больш падрабязных 200- і 207-слоўных спісаў.

Метад[правіць | правіць зыходнік]

Спіс Сводэша выкарыстоўваецца ў лексікастатыстыцы і глотахраналогіі, каб усталяваць прыблізную дату "першага аддзялення" ад генетычна роднасных моў, прычым выкарыстоўвацца могуць таксама спісы з іншых моў. Такім чынам, ступень сваяцтва двух моў прапарцыянальна ліку роднасных слоў, якія знаходзяцца ў спісе. Прычына для ўжывання ўсталяванага спісу лексем замест іх выпадковай выбаркі заключаецца ў тым, што асноўны лексічны запас мовы, які быў набыты яшчэ ў дзяцінстве, вельмі нязначна змяняецца на працягу доўгага часу.

Пры гэтым трэба зважаць, што зусім не проста так усталёўваецца колькасць роднасных слоў у спісе, бо яны не адразу выглядаюць падобнымі, і распазнанне роднасных слоў прадугледжвае наяўнасць некаторых ведаў аб правілах вымаўлення, руху зычных і г.д. У той час як спісы Сводэша — гэта карысны дапаможны сродак, для атрымання кароткага агляду, большасць лінгвістаў вельмі скептычна ставяцца наконт таго, што датычыцца сцвярджэнняў аб ступені сваяцтва ў спісах Сводэша.

Часам таксама ўсталёўваецца працэнтная стаўка для слоў. Напрыклад для тых, якія захаваліся пасля прамежку часу ў 500 гадоў, гэтая стаўка складае ў сярэднім каля 86% для 100-слоўнікавага спісу, т.б. праз 1.000 гадоў ужо каля 74% (86% ад 86%) і т.д.[1]

200-слоўны спіс Сводэша для беларускай мовы[правіць | правіць зыходнік]

  1. я
  2. ты
  3. ён
  4. мы
  5. вы (мн. лік)
  6. яны
  7. гэты, (максімальна блізкі прадмет)
  8. той, гэны (максімальна выдалены прадмет)
  9. тут (максімальна блізка)
  10. там (максімальна далёка)
  11. хто
  12. што
  13. дзе
  14. калі
  15. як
  16. не
  17. усё (на свеце); таксама дазваляецца "усе (людзі)"
  18. шмат (вялікая колькасць)
  19. некалькі, трохі (сярэдняя колькасць)
  20. мала (малая колькасць)
  21. іншы (чалавек), іншыя (людзі)
  22. адзін
  23. два
  24. тры
  25. чатыры
  26. пяць
  27. вялікі (прадмет)
  28. доўгі (прадмет)
  29. шырокі
  30. тоўсты (прадмет)
  31. цяжкі
  32. маленькі
  33. кароткі
  34. вузкі
  35. тонкі (прадмет)
  36. жанчына
  37. мужчына
  38. чалавек
  39. дзіця
  40. жонка
  41. муж
  42. маці
  43. бацька
  44. звер (дзікая жывёліна)
  45. рыба
  46. птушка
  47. сабака
  48. вош
  49. змяя
  50. чарвяк (дажджавы чарвяк)
  51. дрэва
  52. лес
  53. палка ("стукнуў палкай")
  54. плод (садавіна)
  55. насенне (расліны)
  56. ліст (дрэва)
  57. корань (расліны)
  58. кара (дрэва)
  59. кветка
  60. трава
  61. вяроўка
  62. скура
  63. мяса
  64. кроў
  65. костка
  66. тлушч (жывёльны)
  67. яйка
  68. рог
  69. хвост
  70. пяро (птушкі)
  71. волас/валасы
  72. галава
  73. вуха
  74. вока
  75. нос
  76. рот, вусны
  77. зуб
  78. язык (частка цела)
  79. пазур, пазногаць
  80. нага (ступня)
  81. нага (ад ступні да сцягна)
  82. калена
  83. рука; далонь
  84. крыло
  85. жывот (ад пупка да пахвіны)
  86. кішкі, вантробы
  87. шыя
  88. спіна
  89. грудзі
  90. сэрца
  91. печань
  92. піць (ваду)
  93. есці
  94. кусаць (зубамі); грызці
  95. смактаць
  96. пляваць
  97. ірваць, ванітаваць
  98. дзьмуць (аб ветры); асобна дапушчальна таксама "дзьмуць на свечку"
  99. дыхаць
  100. смяяцца
  101. бачыць
  102. чуць
  103. ведаць
  104. думаць
  105. адчуваць пах; асобна прымальна таксама "нюхаць ноздрамі"
  106. баяцца (небяспекі)
  107. спаць
  108. жыць
  109. паміраць
  110. забіваць
  111. змагацца, біцца, ваяваць (з ворагам)
  112. паляваць (у лесе)
  113. ударыць (аднакратна рукой)
  114. рэзаць (прадмет нажом)
  115. (раз)секчы (бервяно сякерай)
  116. калоць, уторкнуць (нож)
  117. драпаць
  118. капаць, рыць (яму)
  119. плаваць ("умее плаваць")
  120. лётаць
  121. хадзіць, ісці (крокам)
  122. прыходзіць, прыйсці
  123. ляжаць (чалавек на зямлі)
  124. сядзець
  125. стаяць
  126. паварочвацца, звярнуць ("ідучы па дарозе, звярнуць направа")
  127. падаць (вертыкальна ўніз)
  128. даваць
  129. трымаць (рукой)
  130. сціскаць (рукой з сілай)
  131. церці (шматкроць)
  132. мыць (рукі)
  133. выціраць (пыл)
  134. цягнуць (на сябе)
  135. штурхаць, пхаць (наперад, ад сябе)
  136. кідаць (камень)
  137. прывязаць; звязаць (вяроўкай)
  138. шыць (кашулю)
  139. лічыць (лікі)
  140. казаць ("ён нешта кажа")
  141. спяваць (песню)
  142. гуляць ("дзеці гуляюць")
  143. плыць, плаваць ("дрэва плыве, не тоне")
  144. цячы ("рака цячэ")
  145. змерзнуць ("вада змерзла")
  146. пухнуць ("нага распухла")
  147. сонца
  148. месяц (поўны; касмічны аб'ект)
  149. зорка
  150. вада
  151. дождж (сярэдняй сілы)
  152. рака (буйная або сярэдняя)
  153. возера
  154. мора
  155. соль
  156. камень ("кінуў камень")
  157. пясок
  158. пыл
  159. зямля (грунт)
  160. хмара, воблака
  161. туман, імгла (досыць густа)
  162. неба
  163. вецер
  164. снег
  165. лёд
  166. дым
  167. агонь
  168. попел, попел (ад вогнішча)
  169. гарэць ("агонь гарыць")
  170. дарога (грунтавая), шлях
  171. гара (дастаткова высокая)
  172. чырвоны
  173. зялёны
  174. жоўты
  175. белы
  176. чорны
  177. ноч
  178. дзень
  179. год
  180. цёплы (аб надвор'і)
  181. халодны (аб надвор'і)
  182. поўны (шклянка)
  183. новы
  184. стары (прадмет або чалавек)
  185. добры (якасны)
  186. дрэнны, кепскі (няякасны)
  187. гнілы (аб яблыку)
  188. брудны (магчыма, дзіця)
  189. прамы (лінія, дарога)
  190. круглы
  191. востры (нож)
  192. тупы (нож)
  193. гладкі (навобмацак)
  194. мокры, вільготны
  195. сухі
  196. правільны (верны)
  197. блізкі ("жыве блізка")
  198. далёкі ("жыве далёка")
  199. правы
  200. левы
  201. каля, пры, у
  202. у ("у хаце")
  203. з, са (разам з кімсьці)
  204. і, ды
  205. калі
  206. бо, таму што
  207. імя (чалавека)

Зноскі

  1. Christopher Ehret: Language and history. In: Bernd Heine u. Derek Nurse (Hrsg.): African languages: an introduction. Cambridge University Press, 2000, S. 287 f.](ням.) 

Глядзі таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спісы Сводэша на:

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]