Мыш еўрапейская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Apodemus sylvaticus)
Мыш еўрапейская
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Apodemus (Sylvaemus) sylvaticus (Linnaeus, 1758)

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  585143
NCBI  10129
EOL  1178950
FW  233639

Мыш еўрапейская (Apodemus sylvaticus) — від сысуноў сямейства мышыных.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 7,6—11,0 см, хваста 6,9—11,5 см. Маса 14—35 г. Афарбоўка футра на спіне вар'іруе ад вохрыста-рыжаватай да цёмна-бурай, грудзі і брушка белыя.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашырана ў Еўропе, а таксама на паўночным захадзе Афрыкі і многіх астравах Міжземнага мора. Засяляе лясныя тэрыторыі, хмызняковыя зараснікі, узлескі, высечкі, сады, паркі, сустракаецца ў паселішчах чалавека. Сховішча знаходзіць пад каранямі дрэў і паваленымі стваламі, у лясной падсцілцы, у кучах галля і рэштак драўніны. Глыбокіх нор не капае.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш актыўная ўначы. Корміцца жалудамі, арэхамі, насеннем дрэў і травы, зялёнымі часткамі раслін; есць таксама казурак і іх лічынак.

На працягу года самка дае 2—4 прыплоды, у сярэднім па 6 дзіцянят у кожным. Маладыя самкі здольныя прыносіць дзіцянят ва ўзросце 80—90 дзён; сярэдні прамежак паміж дзвюма вывадкамі 50—60 дзён.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гричик В. В., Бурко Л. Д. Животный мир Беларуси. Позвоночные: учеб. пособие. — Мн.: Изд. центр БГУ, 2013. — 399 с. ISBN 978-985-553-128-0