Брый

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Bryum)
Брый

Брыум серабрысты (Bryum argenteum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bryum Hedw.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  15957
NCBI  37412
EOL  53807

Брый, Брыум (Bryum) — род лістасцябловых імхоў сямейства брыевых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дзярнінкі зялёныя, жоўтыя, бурыя, чырванаватыя, радзей серабрыстыя. Сцябло даўжынёй 0,5—25 см, прамастойнае, простае або галінастае, з рызоідамі. Лісце ад крутлавата-яйцападобнага і тупога да ланцэтаага і завостранага. Каробачка са спорамі ад шарападобнай да цыліндрычнай, на чырванаватай ножцы. Вечка пукатае, з бародаўхай.

Арэал і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Налічваецца больш за 800 відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары. На Беларусі найбольш часта трапляюцца брый валасканосны (Bryum capillare), брый дзірваністы (Вryum caespiticum), брый няправільнатрохгранны (Bryum pseudotriquetrum) і брыум серабрысты (Bryum argenteum); вельмі рэдкі від — брыум Клінгрэфа (Bryum klinggraeffii). Растуць на глебах, асакова-гіпнавых балотах, берагах рэк і ручаёў, збудаваннях, камянях і іншых субстратах, многія — піянеры глебавых агаленняў, ёсць віды-касмапаліты.

Вегетатыўнае размнажэнне вывадкавымі пупышкамі, ніткамі і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Бриум: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)