Берберыйскі леў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Panthera leo leo)
† Берберыйскі леў
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Panthera leo leo (Linnaeus, 1758)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  622059
NCBI  1446311
EOL  1273814

Берберыйскі леў (Panthera leo leo), таксама вядомы як Атласкі або Нубійскі леў — падвід львоў. Быў першапачаткова распаўсюджаны ў Паўночнай Афрыцы і сёння з'яўляецца вымерлым у дзікай прыродзе. Некаторыя асобіны, якія жывуць у цяперашні час у няволі, паходзяць ад берберыйскіх ільвоў, аднак чыстакроўных прадстаўнікоў падвіда сярод іх ужо, як відаць, няма. У 1758 годзе менавіта берберыйскія ільвы былі выкарыстаныя Карлам Лінеем для апісання і класіфікацыі львоў і таму з'яўляюцца сёння намінатыпічным таксонам усяго віда.