Thalasseus sandvicensis

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Thalasseus sandvicensis
Sandwich Tern perched.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Thalasseus sandvicensis Latham, 1787

Сінонімы
  • Sterna sandvicensis
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   176932
NCBI   126723

Thalasseus sandvicensis — птушка атрада сеўцападобных сямейства крачкавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Thalasseus sandvicensis даўжынёй каля 40 см, важыць ад 180 да 310 г., размах крылаў ад 100 да 110 см. Доўгая, тонкая чорная дзюба, на канцы светла-жоўтага колеру. Верхняя бок крылаў светла-шэрага колеру, ніжняя бок і шыя белыя. Верх галавы і хахол на патыліцы чорнага колеру. Самцы і самкі пафарбаваны аднолькава. Крык нагадвае карканне «кэррык». Працягласць жыцця да 23 гадоў.

Месцапражыванне[правіць | правіць зыходнік]

Thalasseus sandvicensis насяляе еўрапейскае ўзбярэжжа Паўночнага, Балтыйскага, Міжземнага, Чорнага, Каспійскага мораў і Атлантыкі. У Цэнтральнай Еўропе Thalasseus sandvicensis знаходзіцца з сакавіка па верасень. Узімку пералятаюць ў Паўднёвую Еўропу і Паўднёвую Афрыку. Селіцца на берагах і невялікіх астравах на плыткаводдзе, багатым кормам. Дзве самыя значныя гнездавыя калоніі размешчаны на незаселеных астравах Халіг, Нордэрааг і востраве Трышэ, на ўзбярэжжы Паўночнага мора.

Пара птушак назіралася на тэрыторыі рыбгаса Днепрабугскі 23 мая 2011 года. Гэта першы выпадак назірання такога віду птушак на Беларусі.[1]

Харчаванне[правіць | правіць зыходнік]

Thalasseus sandvicensis здабывае корм, ныраючы за ім з паветра. Сілкуецца галоўным чынам дробнай рыбай, а таксама марскімі чарвякамі, малюскамі і насякомымі.

Размнажэнне[правіць | правіць зыходнік]

Палавое паспяванне надыходзіць праз 3 — 4 гады. Thalasseus sandvicensis аддае перавагу гняздуецца на невялікіх незаселеных выспах, утварачы вялізныя калоніі. Перыяд гнездавання з мая па ліпень. Калонія птушак можа налічваць ад 1000 да 9000 пар, пры гэтым на адным квадратным метры можа размясціцца да 10 пар птушак. Зграі птушак могуць эфектыўна абараняцца ад ворагаў, яны гучна крычаці, кружаці над імі шчыльным воблакам і паліваюць памётам. Гняздо — ямка велічынёй 20 см знаходзіцца ў дзюнах або на водмелі. Самец і самка выседжваюць 1 — 3 яйкі прыкладна 24 дня. Праз 2 дня птушаняты пакідаюць гняздо і даследуюць разам наваколлі. Праз 4 — 5 тыдняў птушаняты становяцца самастойнымі, але яшчэ некаторы час бацькі прыносяць ім корм. Прылівы і чалавек наносяць вялікі ўрон папуляцыі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]