Іахім Цеханавецкі
Іахім Цеханавецкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Царква | Кіеўская, Галіцкая і ўсяе Русі мітраполія | ||||||
Папярэднік | Парфірый Кульчыцкі | ||||||
Пераемнік | Тэадосій Гадэбскі | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Смерць |
4 красавіка 1719 |
||||||
Пахаванне | Успенскі сабор (Жыровіцы) |
Іахім Цеханавецкі (? — 4 красавіка 1719) — грэка-каталіцкі царкоўны дзеяч, епіскап Пінскі і Тураўскі ў 1716—1719 гадах.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Пра ўніяцкага епіскапа Іахіма Цеханавецкага (ці Цехановіча) вядома не шмат. Пасля складання вечных абетаў, у 1710—1711 гг. ён вывучаў логіку і фізіку ў Віленскім езуіцкім калегіуме. У 1716 г. быў прызначаны Пінска-Тураўскім епіскапам. 15 верасня 1717 г. напісаў ліст літоўскаму канцлеру Каралю Станіславу Радзівілу з прапановай ад звальненні духавенства яго епархіі ад абавязку ваеннай кантрыбуцыі. Епіскапам быў тры з паловай гады гады. Памёр 4 красавіка 1719 г. у Пінску[1]. Згодна з сваёй воляй, як базыльянін, быў пахаваны ў агульнай пахавальні Успенскага сабора ў Жыровіцкім манастыры.
Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]
Паводле Ігната Сцябельскага, Іахім Цеханавецкі «вызначаўся вялікай богабаязню і святасцю жыцця. Епіскапам быў толькі тры з паловай гады, аднак у вачах людзей і Бога стаў святым»[2].
Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]
Парэшткі ўладыкі Іяакіма былі перапахаваны ля галоўнага ўвахода ва Успенскі сабор у Жыровіцах, знутры з правага боку, у каплічцы, пад харамі ў склепе. У манастыры жыве паданне, што гэта зрабілі праваслаўныя ў 1870-я, калі ачышчалі склепы пад царквой ад пахаваных там законнікаў-базыльянаў і свецкіх людзей, а цела ўладыкі Іяакіма было знойдзена ў непарушным стане. Да пачатку 1990-х гг. грэка-каталіцкаму епіскапу праваслаўныя адпраўлялі паніхіду: штогод два разы — 4 красавіка (дзень смерці епіскапа) і 9 верасня (дзень імянін)[2].
Зноскі
- ↑ Wereda Dorota. Biskupi unickiej metropolii kijowskiej w XVIII wieku. Siedlce-Lublin, 2013. S. 43., 44.,63., 339
- ↑ а б Талочка Уладзіслаў.. Уладыка Іяакім (Якім, Яўхім) . Наша слова № 30 (1441) (24 ліпеня 2019). Праверана 03.08.2019.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Wereda Dorota. Biskupi unickiej metropolii kijowskiej w XVIII wieku Архівавана 15 лютага 2016.. — Siedlce-Lublin 2013. — 375 S. — ISBN 978-83-63527-31-0
- Лаўрэш Леанід. Пра трываласць беларускай рэлігійнай традыцыі (пра біскупа Цеханавецкага) // Слонімскі край. 2019. № 10(44). С. 14–15.; 2019. № 11(45). С. 12–14.