Ібрагім Раісі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сеед Ібрагім Раісі
перс.: ابراهیم رئیسی
Прэзідэнт Ірана
3 жніўня 2021 — 19 мая 2024
Папярэднік Хасан Рухані
Кіраўнік судовай улады Ірана
з 7 сакавіка 2019
Папярэднік Садык Ларыджані
Генеральны пракурор Ірана
23 жніўня 2014 — 6 сакавіка 2016
Папярэднік Галям Хасейн Махсені-Эджэі
Пераемнік Махамад Джафар Мантазеры

Нараджэнне 14 снежня 1960(1960-12-14)
Смерць 19 мая 2024(2024-05-19)[1] (63 гады)
Імя пры нараджэнні перс.: ابراهیم رئیس‌الساداتی
Жонка Jamileh Alamolhoda[d]
Веравызнанне іслам[2]
Партыя Асацыяцыя баявога духавенства
Адукацыя
Дзейнасць палітык, кадзі, факіх
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт raisi.ir (перс.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сеед Ібрагім Раісі (перс.: سید ابراهیم رئیسی, 14 снежня 1960(1960-12-14), Мешхед19 мая 2024(2024-05-19)[1], Bakrabad Rural District[d], Усходні Азербайджан) — палітычны і дзяржаўны дзеяч Ірана. Прэзідэнт Ірана (2021—2024).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 14 снежня 1960 года ў горадзе Мешхедзе. У 1980 годзе Ібрагім Раісі атрымаў рэлігійную адукацыю і пачаў будаваць сваю кар’еру ў новай прававой сістэме, якая наступіла пасля Ісламскай рэвалюцыі. У 1985 годзе пераехаў жыць у Аан, дзе быў прызначаны на пасаду намесніка пракурора горада. У 1988 годзе прымаў удзел у арганізацыі пакарання праціўнікаў рэжыму, у тым ліку і членаў Арганізацыі маджахедаў іранскага народа. З 1989 па 1994 год займаў пасаду пракурора Тэгерана. У 1994 годзе яго павысілі да начальніка генеральнай інспекцыі Ірана[3].

У 2004 годзе Ібрагім Раісі быў прызначаны намеснікам пракурора Ірана. У 2005 годзе прэзідэнт Махмуд Ахмадзінежад прапанаваў яму пасаду міністра бяспекі, але той адмовіўся. У жніўні 2014 года Раісі стаў генеральным пракурорам Ірана. У сакавіку 2016 года ён сышоў у адстаўку з гэтай пасады і ўзначаліў адзін з самых багатых фондаў ісламскага свету Астан-і Кудс Разаві. У маі 2017 года стаў кандыдатам на пасаду прэзідэнта Ірана[4], але прайграў Хасану Рухані.

У 2019 стаў кіраўніком судовай улады.

На выбарах у чэрвені 2021 года зноў вырашыў балатавацца і перамог з істотным адрывам. За Раісі было аддадзена больш за 17,8 мільёна галасоў. Яго галоўнага суперніка Махсена Разалі, які ў мінулым узначальваў Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР), падтрымалі больш за 3,3 мільёна выбаршчыкаў[5].

19 траўня 2024 года загінуў у авіякатастрофе ў правінцыі Усходні Азербайджан. Пахаваны ў Мешхедзе.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б سید ابراهیم رئیسی شهید شدخبرگزاری مهر, 2024. Праверана 20 мая 2024.
  2. شرح زندگی Праверана 20 мая 2024.
  3. فرارو | ابراهیم رئیسی کیست؟
  4. Iran’s conservatives scramble to find a presidential candidate | Gareth Smyth | AW(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2018. Праверана 19 чэрвеня 2021.
  5. «Палач» для Запада: кто станет новым президентом Ирана

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]