Іван Анісімавіч Інсараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Анісімавіч Інсараў
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
1959 — 1963
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
1963 — 1967
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
1967 — 1971
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
1955 — 1959
дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
1951 — 1955
2-і міністр аховы здароўя БССР
1948 — 1966
Папярэднік Міхаіл Іванавіч Кавалёнак
Пераемнік Мікалай Яўсеевіч Саўчанка

Нараджэнне 8 лютага 1903(1903-02-08)[1]
Смерць 16 лютага 1983(1983-02-16) (80 гадоў)
Дзеці Наталля Іванаўна Інсарава[d]
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук[2]
Навуковае званне
Месца працы
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» медаль «Партызану Айчыннай вайны» медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені
Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Іван Анісімавіч Інса́раў[3] (8 лютага 1903 — 16 лютага 1983) — савецкі гаспадарчы, дзяржаўны і палітычны дзеяч, беларускі медык і арганізатар аховы здароўя. Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1964). Кандыдат медыцынскіх навук, прафесар (1964)[4].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1903 годзе ў вёсцы Селішча Слуцкага павета Мінскай губерні. Скончыў медыцынскі факультэт БДУ ў 1927 годзе[4].

З 1929 года — на гаспадарчай, грамадскай і палітычнай працы. У 19291946 гадах — загадчык сельскім урачэбным участкам ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці, урач паліклінікі № 1 горада Барысава, неўрапатолаг 1-й Савецкай бальніцы Барысава, ардынатар, загадчык стацыянарам Беларускага навукова-даследчага інстытута фізіятэрапіі, артапедыі і неўралогіі, загадчык аддзела аховы здароўя Мінскага аблвыканкама (1941)[4].

У гады Вялікай Айчыннай вайны — памочнік начальніка і начальнік эвакашпіталя, у 1943—1945 гадах працаваў начальнікам санітарнага аддзела Беларускага штаба партызанскага руху[5]. Пасля вайны намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама (1944—1945), дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (1945), міністр аховы здароўя БССР (1948—66)[4].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Дачка — Наталля Іванаўна Інсарава  (ВД) (нар. 1936) — беларуская вучоная ў галіне рэалогіі палімераў, узаемадзеяння лазернага выпраменьвання з рэчывам, малекулярнай спектраскапіі, педагагікі ВНУ. Дацэнт кафедры медыцынскай і біялагічнай фізікі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы прысвечаны шырокаму колу праблем арганізацыі аховы здароўя і здароўя насельніцтва, партызанскай медыцыне[4]. Аўтар 80 навуковых прац[5].

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Галоўны рэдактар часопіса «Здравоохранение Белоруссии» (1967—1979)[4].

Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 3-га, 4-га, 5-га, 6-га, 7-га скліканняў. Член ЦК КПБ (1952—1956, 1960—1971)[6]. Дэлегат XXII з’езда КПСС[4].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Организаторы здравоохранения Республики Беларусь / Белорус. ассоц. социалгигиенистов и организаторов здравоохранения; ред. М. З. Ивашкевич, И. В. Манулик. — Минск: Тип. «Победа», 2002. — С. 13—14. (руск.)
  • Иван Анисимович Инсаров (к 100-летию со дня рождения) // Здравоохранение. — 2003. — № 2. — С. 59—60. (руск.)
  • Інсараў Іван Анісімавіч. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 262. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006.
  • Здравоохранение Беларуси : знаменательные и юбилейные даты, 2008 год. — Минск, 2008. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]