Перайсці да зместу

Іван Панцялеевіч Беражноў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Панцялеевіч Беражноў
Дата нараджэння 12 студзеня 1928(1928-01-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 снежня 2004(2004-12-08) (76 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, навуковец, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
медаль «Ветэран працы» юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль «За бездакорную службу» Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Іван Панцялеевіч Беражно́ў[1] (12 студзеня 1928, с. Георгіеўка (Кардай), Джамбулская (Жамбылская) вобласць, Казахстан — 8 снежня 2004) — урач прамянёвай дыягностыкі, вучоны ў галіне рэнтгеналогіі і радыялогіі. Доктар медыцынскіх навук (1972), прафесар (1974).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Кыргызскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1949).

Служыў у Савецкай Арміі (1949—1960, урач-хірург), працаваў у Кыргызскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1960—1963, асістэнт кафедры рэнтгеналогіі і медыцынскай радыялогіі), Навукова-даследчым інстытуце анкалогіі і радыялогіі Міністэрства аховы здароўя Кіргізскай ССР (1963—1966), Навукова-даследчым інстытуце анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Міністэрства аховы здароўя Беларускай ССР (1966—1972, старшы навуковы супрацоўнік), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1972—1995, медыка-дыягнастычны факультэт, кафедра прамянёвай дыягностыкі і прамянёвай тэрапіі, прафесар, у 1972—1994 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: дыягностыка злаякасных пухлін; клінічная радыебіялогія.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Диагностические возможности прижизненной ауторадиографии при раке желудка и пищевода : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 763 / Бережнов Иван Пантелеевич. — Москва, 1970.
  • Лечебно-транспортная шина при переломах костей таза : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук / Бережнов И. П. — Фрунзе, 1959.
  • Беражноў Іван Панцялеевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 11. — С. 595.
  • Беражно́ў Іван Панцялеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 105. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Бережнов Иван Пантелеевич // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. ― Гродно, 2008. — С. 319—320.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]