Перайсці да зместу

Іван Рыгоравіч Паўлоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Рыгоравіч Паўлоўскі
Нараджэнне 5 ліпеня 1922(1922-07-05)[1]
Смерць 22 ліпеня 2007(2007-07-22) (85 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За працоўную адзнаку» Медаль «У памяць 850-годдзя Масквы» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы» медаль «За асваенне цалінных зямель» медаль «За будаўніцтва Байкала-Амурскай магістралі»

Іван Рыгоравіч Паўлоўскі (5 ліпеня 1922, в. Латыгаль, Сенненскі павет, Віцебская губерня — 22 ліпеня 2007, Масква) — савецкі дзяржаўны дзеяч. Міністр шляхоў зносін СССР (1977—1982). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР ад Кемераўскай вобласці (1977—1984). Член ЦК КПСС (1981—1986). Кандыдат эканамічных навук (1969).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 5 ліпеня 1922 года ў в. Латыгаль Сенненскага павета Віцебскай губерні.

Пасля заканчэння Аршанскага тэхнікума чыгуначнага транспарту (1941) працаваў на Свярдлоўскай чыгунцы, дзе прайшоў шлях ад дзяжурнага па станцыі да начальніка буйнога чыгуначнага вузла. У 1947—1972 гадах працаваў на Паўднёва-Усходняй, Паўднёва-Уральскай, Прыволжскай чыгунках начальнікам станцыі, першым намеснікам начальніка, начальнікам чыгункі.

У 1972—1977 гадах — намеснік міністра — начальнік Галоўнага ўпраўлення руху, у 1977—1982 гадах — Міністр шляхоў зносін СССР. Быў адхілены ад працы пасля лістападаўскага пленума ЦК КПСС 1982 года, на якім Генеральным сакратаром ЦК КПСС быў абраны Юрый Андропаў, які раскрытыкаваў працу савецкага транспарту[2].

У 1982—1984 гадах — першы намеснік Пастаяннага прадстаўніка СССР у Савеце эканамічнай узаемадапамогі. З красавіка 1984 года — персанальны пенсіянер саюзнага значэння.

У пачатку 1990-х гадоў быў прызначаны членам Экспертнага савета пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі.

Памёр 22 ліпеня 2007 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Траякураўскіх могілках.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар кніг, прысвечаных развіццю чыгуначнага транспарту «Рэгіянальныя праблемы планавання адзінай транспартнай сеткі» (1970), «Праблемы і перспектывы развіцця транспарту» (1980), «Моя дарога» (2002)[3].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Павловский Иван Григорьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Михаил Горбачёв. Жизнь и реформы Архівавана 31 жніўня 2018. // Горбачёв-Фонд
  3. Паўлоўскі Іван Рыгоравіч

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Павловский Иван Григорьевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 275.
  • Павловский Иван Григорьевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 287.
  • Павловский Иван Григорьевич // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 170.
  • Паўлоўскі Іван Рыгоравіч // Яны нарадзіліся на Сенненшчыне : біяграфічны даведнік / склад. А. В. Бараноўскі. — Віцебск : ВДУ імя Машэрава, 2016. — С. 103—104.
  • Паўлоўскі Іван Рыгоравіч // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.]; уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 2003. — С. 524.