Ігар Міхайлавіч Дабралюбаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Міхайлавіч Дабралюбаў
руск.: Игорь Михайлович Добролюбов
Дата нараджэння 22 кастрычніка 1933(1933-10-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 ліпеня 2010(2010-07-19) (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія акцёр, кінарэжысёр
Узнагароды
Народны артыст Беларускай ССР Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР
IMDb 0229805

І́гар Міха́йлавіч Дабралю́баў (22 кастрычніка 1933, Новасібірск — 19 ліпеня 2010, Мінск) — беларускі рэжысёр, сцэнарыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1956), рэжысёрскі факультэт УДІК (1963, майстэрня М. Рома). У 1956—1958 гадах — акцёр Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача. З 1963 года — рэжысёр кінастудыі «Беларусьфільм». З 1992 па 2006 год працаваў у Мінскім інстытуце сучасных ведаў загадчыкам кафедры (з 1993 года – прафесар)[1].

Рэжысёр фільмаў «Іду шукаць» (1966), «Іван Макаравіч» (1968), «Таму што кахаю» (1974), «Па сакрэту ўсяму свету» (1976), «Расклад на паслязаўтра» (1978), «Дзіўныя прыгоды Дзяніса Караблёва» (1979), «Белыя росы» (1983), «Мама, я жывы!» (1985), «Восеньскія сны» (1987), «Плач перапёлкі» (1990), «Эпілог» (1994).

Зняўся ў фільмах «Любімая» (1965), «Шчасце трэба берагчы», «Дзевяць дзён аднаго году».

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1974). Народны артыст БССР (1985). Лаўрэат прэміі ЦК ЛКСМ БССР у галіне кінамастацтва (1970, за фільм «Іван Макаравіч»). Узнагароджаны Срэбным медалём імя А. Даўжэнкі (1976, за фільм «Братушка»).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дабралюбаў Ігар Міхайлавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 257. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Дарашчонак Т. Памёр вядомы кінарэжысёр, акцёр і сцэнарыст Ігар Дабралюбаў // БелаПАН / Грамадства. 21.07.2010, 12:50.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]