Перайсці да зместу

Іена

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іена
* яп.:
Коды і сімвалы
Коды ISO 4217 JPY
Сімвалы ¥ і
Тэрыторыя абарачэння
Уведзена ліпень 1871
Валюта-папярэднік Tokugawa coinage[d]
Эмісія і выраб монет і банкнот
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) Bank of Japan[d]
Вытворца банкнот National Printing Bureau[d] і Japan Mint[d]
Курсы на 7 чэрвеня 2024 года
1 USD 155,7 JPY
1 EUR 169,7 JPY
1 RUB 1,754 JPY
1 GBP 199,2 JPY
1 JPY 1 JPY
1 BYN 47,72 JPY
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іена (па-японску: 円 — кола, круглы) — валюта Японіі, код валюты ISO 4217: JPY. Іена (¥) — адна з сусветных валют.

Курс іены не мае вялікага ўплыву для беларускай гаспадаркі і іншых еўрапейскіх краін (ён уплывае на цэны электронікі), але ён мае вялікае значэнне ў краінах Акіяніі, і для гаспадаркі ЗША.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Іена ўпершыню ўведзеная ў 1872 годзе пасля рэвалюцыі Мэйдзі, і замяніла ранейшую, вельмі складаную грашовую сістэму. Новая, дзесятковая сістэма была ўведзеная на аснове заходніх грашовых сістэм, 1 іен дзяліўся на 100 сэнаў і 1000 рынаў (сэны і рыны былі выведзеныя з абарачэння ў 1959 годзе). Новая манета была плоская і круглая (як і заходнія аналагі), ранейшыя японскія манеты былі авальныя. У 1885 годзе Банк Японіі выпусціў першыя банкноты.

Першапачаткова іена павінна была быць залатой (1,5 грама), аднак хутка ва ўжытку ўзніклі манеты, зробленыя са срэбра. У 1897 годзе вартасць іены была зніжаная да 0,75 грама. У 1931 годзе Японія выйшла з грашовай сістэмы заснаванай на золаце і перайшла на сістэму заснаваную на вартасці актываў цэнтральнага банка.

З 1949 па 1971 год курс ены быў далучаны да долара: 1 USD = 360 JPY.