Інгэ Шоль
Інгэ Шоль | |
---|---|
Род дзейнасці | пісьменніца, змагар Супраціўлення |
Дата нараджэння | 11 жніўня 1917[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 верасня 1998[1][2][…] (81 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | лютэранства |
Бацька | Robert Scholl[d] |
Муж | Otl Aicher[d] |
Дзеці | Julian Aicher[d], Manuel Aicher[d], Florian Aicher[d], Pia Aicher[d] і Eva Aicher[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Інгэ Айхер-Шоль (ням.: Inge Aicher-Scholl; 11 жніўня 1917, Штутгарт — 4 верасня 1998, Лойткірх, Бадэн-Вюртэмберг) — нямецкая актывістка велікодных маршаў міру, пісьменніца, сузаснавальніца Школы дызайну ва Ульме.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Інгэ Шоль была першынцам у сваёй сям’і. Яе бацькі прытрымліваліся хрысціянска-гуманістычных каштоўнасцяў. У 1930-х гадах Інгэ, нягледзячы на забарону свайго бацькі, уступіла ў Bund Deutscher Mädel (BDM).
У 1932-м Шоль пасялілася ва Ульме, дзе ў 1946 годзе заснавала Ульмскі народны ўніверсітэт — адзін з першых універсітэтаў у пасляваеннай Германіі, якім яна кіравала да 1974-га.
У 1947-м у свет выйшла кніга Шолль «Белая ружа», якая апавядае пра яе брата і сястру Ганса і Сафію і Мюнхенскую групу супраціву, да якой яны належалі. Дзякуючы гэтай кнізе Шоль змагла праславіцца.
У 1952 годзе яна выйшла замуж за дызайнера Отла Айхера і з тых часоў была вядома як Інгэ Айхер-Шоль. У шлюбе нарадзілася 5 дзяцей.
У 1972 годзе сям’я пераехала ў Роціс, раён Лойткірх-ім-Альгой, дзе ў 1980-х яе муж адкрыў некалькі дызайнерскіх студый. Яшчэ ў канцы 1960-х гадоў Інгэ Айхер-Шоль стала актывісткай велікодных маршаў міру. У 1985-м яна прымала ўдзел у пратэстах каля амерыканскіх ваенных баз у Мутлангер-Хайдэ, за што яе аштрафавалі.
Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]
- Die weiße Rose. S. Fischer Verlag, Frankfurt/M. 1952
- Sippenhaft. Nachrichten und Botschaften der Familie in der Gestapo-Haft nach der Hinrichtung von Hans und Sophie Scholl. Fischer Verlag, 1993, ISBN 978-3-10-000409-3
- Eva — Weil du bei mir bist, bin ich nicht allein. Direktverlag, Riedhausen, 1996, ISBN 3-925295-18-6
Зноскі
- ↑ а б Inge AicherScholl // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Inge Aicher Scholl // Babelio — 2007.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #116272678 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Der Nachlass Inge Aicher-Scholl befindet sich im Institut für Zeitgeschichte und ist dort über die Archivdatenbank recherchierbar (Signatur ED 474).
- Homepage der Ulmer Volkshochschule (vh ulm)
- Interview mit Elisabeth Hartnagel geb. Scholl aus Anlass des 70. Jahrestages der Hinrichtung ihrer Geschwister. Архівавана 2 студзеня 2015. In: Mainpost, 14. April 2013.