Перайсці да зместу

Агарэвіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Агарэвіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Ганцавіцкі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Агарэвічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 2 233
Агарэвіцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Агарэ́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года — вёска) Агарэвічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года — у Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучаны тэрыторыі скасаваных Круговіцкага і Кукаўскага сельсаветаў[1]. З 25 снежня 1962 па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Ляхавіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Агарэвіцкага сельсавета было 10 населеных пунктаў[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3061 чалавек[3], з іх 95,8 % — беларусы, 1,6 % — рускія, 1,4 % — палякі, 0,6 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 2233 чалавекі[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 18. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.