Перайсці да зместу

Адольф Фрыдрых Бутэнант

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адольф Фрыдрых Іаган Бутэнант
ням.: Adolf Friedrich Johann Butenandt
Дата нараджэння 24 сакавіка 1903(1903-03-24)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 студзеня 1995(1995-01-18)[1][2][…] (91 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Erika Butenandt[d]
Род дзейнасці біяхімік, хімік, палітык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера біяхімія і арганічная хімія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Адольф Віндаус
Партыя
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адольф Фрыдрых Бутэнант (ням.: Adolf Friedrich Johann Butenandt; 24 сакавіка 1903, Брэмергафен, Германія18 студзеня 1995, Мюнхен, Германія) — нямецкі біяхімік. Быў заўважаны ў супрацоўніцтве з доктарам Менгеле.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1931-1933 гадах дацэнт Гётынгенскага ўніверсітэта, у 1933-1936 гадах прафесар Вышэйшай тэхнічны школы ў Данцыгу (цяпер Гданьск). Затым дырэктар інстытутаў біяхіміі: у Берліне (1936-1944), у Цюбінгене (1944-1956) і ў Мюнхене (з 1956). З 1960 года прэзідэнт таварыства імя М. Планка.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

Працы прысвечаны хіміі палавых гармонаў. Бутэнант вылучыў з мачы чалавека андрастэрон і дэгідраэпіандрастэрон (1931), вывучыў іх хімічную будову.

Прызнанне заслуг[правіць | правіць зыходнік]

Нобелеўская прэмія па хіміі (1939; сумесна са швейцарскім навукоўцам Л. Ружычка). Даследаванні Бутэнанта біяхіміі гарманальных рэчываў у насякомых адзначаны прэміяй імя П. Эрліха.

Зноскі

  1. а б Adolf Butenandt // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Adolf Friedrich Johann Butenandt // Brockhaus Enzyklopädie
  3. а б в Butenandt , Adolf Friedrich Johann // Annuaire prosopographique : la France savante Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Find a Grave — 1996. Праверана 6 лістапада 2021.