Алесь Зарамбюк
Алесь Зарамбюк | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 ліпеня 1982 (41 год) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Узнагароды і прэміі |
Алесь Зарамбюк (нар. 5 ліпеня 1982, г. Масты) — беларускі грамадскі актывіст.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 5 ліпеня 1982 года ў Мастах. Скончыў музычную школу[1].
У 2003—2007 гадах дэпутат Мастоўскага раённага Савета дэпутатаў. Пасля ўдзелу ў мясцовых выбарах КДБ завёў на яго крымінальную справу[2].
У 2010 годзе выехаў спачатку ва Украіну, а адтуль пераехаў у Польшчу. У 2012 годзе ўзначаліў новаствораны «Беларускі дом у Варшаве»[2].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны медалём Ордэна Пагоні (2024)[3].
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Жанаты, мае сына Якуба[1].
Зноскі
- ↑ а б Алесь Зарэмбюк . Радыё Свабода (1 красавіка 2010). Праверана 25 сакавіка 2024.
- ↑ а б На кіраўніка «Беларускага дома ў Варшаве» завялі ў Беларусі тры крымінальныя справы . Наша Ніва (21 чэрвеня 2023). Праверана 25 сакавіка 2024.
- ↑ Рада БНР узнагародзіла розных дзеячоў за заслугі перад беларускім народам . Рацыя (25 сакавіка 2024). Праверана 25 сакавіка 2024.