Амідастомы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амідастомы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Amidostomum


Сістэматыка
на Віківідах

Пошук выяў
на Вікісховішчы
NCBI  108464

Амідастомы (Amidostomum) — род круглых чарвей, які належыць да сямейства Amidostomatidae[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня самцоў да 14,5 мм, шырыня да 0,26 мм, самак адпаведна 20,3 і 0,39 мм. Яйцы выдзяляюцца ў вонкавае асяроддзе[2]. Развіццё без прамежкавага гаспадара. Інвазійная лічынка пасля двухразовай лінькі пры тэмпературы паветра 16 — 26 °C праз 3 — 5 сутак выходзіць з яйца[2]. У страўнік гаспадара трапляе з травой ці вадой, праз 17 — 22 сутак дасягае палавой спеласці[2].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Род мае касмапалітычнае распаўсюджанне[1].

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Паразітуюць у падслізістай абалонцы страўніка гусей, радзей качак, куранят і галубоў. Выклікаюць амідастамоз. Найбольш пашырана Amidostomum anseris[2].

Зноскі

  1. а б Amidostomum Railliet & Henry, 1909 (англ.). www.gbif.org. Праверана 27 September 2021.
  2. а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]