Анатоль Іосіфавіч Майсеня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Іосіфавіч Майсеня
Род дзейнасці журналіст
Дата нараджэння 4 студзеня 1959(1959-01-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 лістапада 1996(1996-11-12)[1] (37 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар

Анатоль Іосіфавіч Майсеня (4 студзеня 1959 — 12 лістапада 1996) — беларускі журналіст і палітолаг.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 4 студзеня 1959 года ў вёсцы Вялікая Ліпа Нясвіжскага раёна ў сям’і настаўнікаў. Скончыў Мінскі дзяржаўны інстытут замежных моў і аспірантуру Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук Беларусі. Кандыдат філасофскіх навукаў[2]. Працаваў каментатарам на Беларускай тэлевізіі, карэспандэнтам інфармацыйных праграм ТСН і «Вести» па Беларусі, палітычным аглядальнікам «Народнай газеты».

З кастрычніка 1992 года — прэзідэнт Нацыянальнага цэнтра стратэгічных ініцыятыў «Усход-Захад». У 1995 годзе Майсеня балатаваўся на выбарах у Вярхоўны Савет 13 склікання.

Аўтакатастрофа[правіць | правіць зыходнік]

12 лістапада 1996 года па дарозе з канферэнцыі ў Італіі Анатоль Майсеня трапіў у аўтамабільную аварыю на шашы Брэст — Мінск і памёр па дарозе ў шпіталь. Паводле афіцыйнай версіі следства, Майсеня «не справіўся з кіраваннем» аўтамабілям і зрабіўся прычынцам аварыі.

Паводле неафіцыйнай версіі, аварыя магла быць падстроенай з мэтай забойства Майсені. У прыватнасці, як забойства абазначыў смерць Майсені тагачасны міністр унутраных спраў Юрый Захаранка[3]. Заява Захаранкі каталізавала плёткі пра тое, што забойства было арганізавана беларускімі ўладамі дзеля ліквідацыі ўплывовага апанента напярэдадні рэферэндума 1996 года.

Магіла Анатоля Майсені на Паўночных могілках

У 1996 годзе за артыкул «Беларусь во мгле» Беларуская асацыяцыя журналістаў пасмяротна ўзнагародзіла Анатоля Майсеню прэміяй за найлепшы аналітычны матэрыял.

Зноскі

  1. Identifiants et RéférentielsABES, 2011. Праверана 20 мая 2024.
  2. Неоконсерватизм как отражение кризиса современного буржуазного политического сознания в США : Автореф. дис. на соиск. учен. степ. канд. филос. наук: 09.00.02 / Майсеня Анатолий Иосифович; Акад. наук Бел. ССР, Ин-т философии и права. — Мн., 1986. — 26 с.
  3. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2010. Праверана 25 ліпеня 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]