Антропава (Антропаўскі раён)
Пасёлак
Антропава
| ||||||||||||||||||||
Антропава (руск.: Антро́пово) — пасёлак у Кастрамской вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Антропаўскага раёна і Антропаўскага сельскага паселішча. Узнікненне пасёлка звязана з будаўніцтвам чыгункі, якая злучыла Санкт-Пецярбург з Вяткай. У 1905 годзе недалёка ад вёскі Антропава ўзнікла аднайменная чыгуначная станцыя. Пасля вакол яе вырас пасёлак.
У 1935 годзе Антропава стала раённым цэнтрам. У 1959 годзе Антропаўскі раён скасаваны, а большая яго частка ўвайшла ў склад Палкінскага раёна. У 1966 годзе раённы цэнтр перанесены з Палкіна ў Антропава. У 1977 годзе Антропава атрымала статус пасёлка гарадскога тыпу.
Зноскі
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года (руск.). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2018. Праверана 25 ліпеня 2018.