Перайсці да зместу

Антыльскае цячэнне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антыльскае цячэнне
Названа ад Антыльскія астравы
Знаходзіцца на беразе вадаёма Атлантычны акіян
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антыльскае цячэнне — цёплае паверхневае марское цячэнне ў Атлантычным акіяне, якое падсілкоўвае разам з Фларыдскім цячэннем на поўначы ад Багамскіх астравоў знакаміты Гальфстрым. Узнікае пры дасягненні Паўночнаэкватарыяльным цячэннем Антыльскіх астравоў і пад уздзеяннем сілы Карыёліса цячэ ад іх у паўночным кірунку.

Пачынаецца некалькі ўсходней вострава Пуэрта-Рыка, з’яўляючыся працягам Паўночнага Пасатнага цячэння. На поўначы злучаецца з цячэннем Гальфстрым. Хуткасць 0,9—1,9 км/г, тэмпература ў лютым 25, у жніўні 28 °C. Салёнасць 36—37 %.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 552 с.: іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]